20 красавiка 2024, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ зафіксавала новы антырэкорд што да каранавіруса

1
САЗ зафіксавала новы антырэкорд што да каранавіруса

За мінулыя 24 гадзіны ў свеце зарэгістравалі 212 326 выпадкаў інфікавання.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) паведаміла аб рэкорднай колькасці пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 за дзень. За мінулыя 24 гадзіны ў свеце зарэгістравалі 212 326 выпадкаў інфікавання. Значная частка новых выпадкаў каранавіруса прыпадае на Злучаныя Штаты, Бразілію і Індыю, піша «Крым.Реалии».

Папярэдні рэкорд - 189 077 выпадкаў - быў зафіксаваны 28 чэрвеня.

Статыстыка смяротнасці заставалася адносна стабільнай. За дзень было зарэгістравана блізу пяць тысяч смяротных выпадкаў ад COVID-19.

У свеце каранавірусам заразіліся звыш 11,2 мільёна чалавек. Больш за 530 тысяч пацыентаў памерлі, паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, які базуецца ў ЗША. Колькасць выпадкаў заражэння імкліва расце ў Лацінскай Амерыцы, дзе гарачым пунктам застаецца Бразілія. У Паўднёвай Афрыцы, Індыі і некаторых частках Японіі апошнім часам назіраецца павелічэнне колькасці выпадкаў інфікавання.

Нагадаем, каранавірус SARS-CoV-2, раней вядомы як 2019-nCoV, выявілі ў Кітаі ў канцы 2019 года.

Ён выклікае захворванні COVID-19. У некаторых выпадках цячэнне хваробы лёгкае, у іншых - з сімптомамі прастуды і грыпу, у тым ліку з высокай тэмпературай і кашлем. Гэта можа перарасці ў пнеўманію са смяротным вынікам.

11 сакавіка 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала выбліск захворвання, выкліканага новым каранавірусам, пандэміяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках