29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Храм Святога Сямейства адкрыўся для медыкаў

Храм Святога Сямейства адкрыўся для медыкаў

Так настаяцелі аддзячылі лекарам за барацьбу з COVID-19.

Знакаміты храм Святога Сямейства ў Барселоне зноў адкрыўся ў суботу, але пакуль толькі для медыцынскіх работнікаў - гэта даніна іх працы, якую яны здзейснілі падчас барацьбы з пандэміяй каранавіруса.

Пра гэта паведаміла каталонскае выданне La Vanguardia, піша "Еўрапейская праўда".

Храм адкрыў свае дзверы праз 114 дзён пасля таго, як яго закрылі з ахоўнай мэтай на фоне распаўсюджвання COVID-19.

Больш за 2000 квіткоў былі размеркаваныя сярод лекараў, медсясцёр, фармацэўтаў, фізіятэрапеўтаў і іншых супрацоўнікаў медыцынскага сектара, каб яны сталі першымі наведвальнікамі храма Святога Сямейства пасля яго адкрыцця.

Паводле заявы настаяцеля храма, 114 дзён без наведвальнікаў - гэта самы доўгі перыяд у яго 138-гадовай гісторыі, цягам якога храм быў закрыты, за выключэннем перыяду грамадзянскай вайны паміж 1936 і 1939 гадамі.

Цягам наступных некалькіх дзён храм будзе адкрыты і для работнікаў іншых сфер, якія былі на перадавой пандэміі, уключаючы праваахоўнікаў, супрацоўнікаў сацыяльных і няўрадавых арганізацый. Яны змогуць наведаць помнік без традыцыйнага натоўпу ўнутры.

Увогуле квіткі ў Храм Святога Сямейства размеркавалі сярод 12 000 працаўнікоў сектараў, уцягнутых у супрацьстаянне з каранавірусам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках