24 красавiка 2024, Серада, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць памерлых ад каранавіруса ў Расеі перавысіла 10 тысяч

Колькасць памерлых ад каранавіруса ў Расеі перавысіла 10 тысяч

Звесткі федэральнага штаба могуць у некалькі разоў адрознівацца ў меншы бок ад гэтых рэгіёнаў.

У Расеі за мінулы дзень выяўленыя 6 632 новыя выпадкі захворвання на каранавірусную інфекцыю новага тыпу, паведаміў аператыўны штаб у барацьбе з распаўсюджваннем хваробы, паведамляе «Радыё Свабода». З пачатку пандэміі на COVID-19 захварэлі ўжо 674 515 чалавек, з іх 10 027 памерлі.

Статыстыка федэральнага штаба часта не супадае з рэгіянальнай, а яе звесткі што да смяротнасці могуць у некалькі разоў адрознівацца ў меншы бок ад звестак Расстата і рэгіёнаў. Чыноўнікі тлумачаць гэта рознымі методыкамі падліку, чаму звесткі не карэктуюцца паводле адной методыкі - не паведамляецца. Аднак, яна дае магчымасць назіраць за тэндэнцыямі з сітуацыяй з каранавірусам у Расеі.

Так, ужо 9 дзён запар штодзённы прырост новых выяўленых выпадкаў каранавіруса - менш за 7000 на дзень. За апошнія 14 дзён агульная колькасць хворых у Расеі расла 6 дзён, а скарачалася 8. Афіцыйная смяротнасць знаходзіцца прыкладна на адным узроўні, прыблізна 150-170 чалавек за дзень.

Лідарам росту ў абсалютных лічбах стала Масква - у ёй захварэлі за дзень 680 чалавек. Але калі ў пачатку эпідэміі на горад прыпадала пераважная большасць новых выпадкаў, то цяпер - толькі 10,3 адсотка.

Расея, паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, які збірае міжнародную статыстыку, да раніцы 4 ліпеня знаходзіцца на трэцім месцы ў свеце ў колькасці захварэлых. На другім месцы - Бразілія з паўтары мільёнамі пацверджаных выпадкаў COVID-19. На першым - ЗША, там выяўленыя 2 795 111 чалавек. Колькасць хворых на ва ўсім свеце раніцай перавысіла 11 мільёнаў чалавек. 525 392 - памерлі. Звесткі ўніверсітэта абапіраюцца на нацыянальныя статыстычныя службы і могуць значна адрознівацца ад рэальных.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках