20 красавiка 2024, Субота, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флэшмоб аб'ядноўвае

2
Флэшмоб аб'ядноўвае

Гісторыя аднаго знаёмства.

Мянчанка распавяла пра тое, што ўдзел у Флэшмобе салідарнасці выпадкова прывёў яе да знаёмства з маладзёнам:

- Учора ўвечары на пешаходным пераходзе недалёка ад кінатэатра «Салют» мяне ледзь не збіў аўтамабіль. Кіроўца імчаўся, як ашалелы, я толькі адскочыць паспела, а ён цудам затармазіў. Я вядома абурылася, ударыла торбай па капоце, а там кіроўца як выскачыў і пачаў на мяне крычаць.

З аўто перад пераходам выйшаў спакойны хлопец, схапіў гэтага мужыка, страсянуў яго так добра і той хуценька схаваўся ў сваім аўтамабілі.

Я калі шчыра вельмі спалохалася, такі выпадак са мной упершыню, і адышла на ходнікі. А той хлопец не з'ехаў, дастаў вады і даў мне, потым прапанаваў падвезці мяне: «А вас усю трасе!» - сказаў. Я пагадзілася. Падчас паездкі разгаварыліся, выявілася, што мы абодва ўдзельнічаем у штодзённым Флэшмобе салідарнасці. Вось такія супольныя інтарэсы.

Заўтра дамовіліся сустрэцца ў цэнтры, кавы папіць і пагутарыць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках