19 красавiка 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Наваполацка: Пасля 9 жніўня мы будзем жыць без абрыдлага Лукашэнкі ды ягоных падхалімаў

17
Жыхар Наваполацка: Пасля 9 жніўня мы будзем жыць без абрыдлага Лукашэнкі ды ягоных падхалімаў
ФОТА: «Наша Ніва»

Будзем жыць у краіне з нармальнай медыцынай, з нармальнымі школамі ды нармальнымі законамі.

Чытач з Наваполацка адказвае на пытанне "Што будзе пасля 9 жніўня?", паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"А што мы будзем рабіць далей? - піша ён. - Адказ просты - жыць. Мала хто з нас цяпер уяўляе, што гэта такое - проста жыць.

Жыць нармальным жыццём, пра якое цяпер ведаем толькі з чутках або бачым, калі прыязджаем у іншыя краіны.

Жыць, без абрыдлага дарэшты Лукашэнка і ягоных падхалімаў, якія нахабна крадуць з нашых кішэняў.

Жыць у краіне з нармальнай медыцынай, з нармальнымі школамі, нармальнымі законамі ды праваахоўнымі органамі.

Жыць без усіх гэтых недарэчных дэкрэтаў, якія проста не даюць развівацца ні краіне, ні асобным людзям.

Жыць з цвёрдай упэўненасцю, што заўтра не будзе горш, з перспектывамі, магчымасцямі, пра якія цяпер толькі марым.

Мы ўсе разумеем, што Беларусі трэба рухацца наперад, таму трэба ўсім разам ўстаць і даць таракану выспятка. У нас усё выйдзе".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках