20 красавiка 2024, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах – мор праз COVID-19, людзей хаваюць у чорных мяшках

8
У Баранавічах – мор праз COVID-19, людзей хаваюць у чорных мяшках

На гарадскіх могілках з'яўляецца блізу 40 новых магілаў за дзень.

Чытач з Баранавічаў піша тэлеграм-каналу «Баста!» пра вялікую колькасць памерлых ад каранавірусу. На гарадскіх могілках – блізу 40 новых магілаў за дзень, пры тым, што большасць хаваюць у вёсках раёна.

«У мяне памерла мама, – піша ён. – На могілках Русіна ў Баранавічах мы налічылі блізу 40 выкапаных магілаў, а пазней убачылі цэлы картэж з мікрааўтобусаў-катафалкаў, што везлі хаваць. Людзей хавалі ў чорных мяшках, таму што ніхто не браўся за працэдуру падрыхтоўкі цела да пахавання.

Яшчэ нядаўна кожныя пахаванні суправаджаліся байцом унутраных войскаў, які кантраляваў лік прысутных на пахаванні і час цырымоніі.

Большасць памерлых адпраўляюць у апошні шлях у прыгарады і вёскі – альбо на дадатковыя месцы да ўжо існых пахаванняў, альбо проста для таго, каб не распаўсюджваць заразу на гарадскіх могілках».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках