24 красавiка 2024, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усе шахты спыняцца, а мы будзем патрабаваць, каб 3%-ы пакінуў нас у спакоі»

26
«Усе шахты спыняцца, а мы будзем патрабаваць, каб 3%-ы пакінуў нас у спакоі»

Шахцёры гатовыя выходзіць, каб змяніць лысую гуму.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст жыхара Салігорска.

«Працую на трэцім рудніку, праца вельмі складаная, стаж вялікі, – піша ён. – Здароўе забітае, калені вечна апухлыя, за сваю змену 4 гадзіны мяняю накаленнікі мінімум двойчы.

Раней мы жылі добра, гэта праўда, заробак быў у разы большы, чым у іншых працоўных у краіне. Але ўсё спазнаецца ў параўнанні, як той казаў.

У мяне дачка жыве ў ЗША, ужо даўно. Раз на год езджу да яе і ўнукаў у госці, і, вядома, там заўсёды падымаецца пытанне пра прыбыткі. У параўнанні з іх шахцёрамі, мы – жабракі былі нават тады, калі ўважаліся багатырамі. А цяпер дык і пагатоў. Вельмі шмат сяброў ужо выйшла на пенсію, і гэтая пенсія была даволі высокая, але яна за дзесяць гадоў перажыла столькі інфляцый, што ператварылася ў нішто, хоць гэтае "нішто" і большае, чым у іншых.

Мы часта гаворым пра тое, што будзе далей. У ліфце, пакуль спускаемся ў шахту, час ёсць. І размовы нашы для Лукашэнкі вельмі несуцяшальныя. Большасць з нас мяркуе, што таракан заседзеўся, што ўсе, хто з ім звязаны, усе гэтыя сваякі і сябры – ужо лішнія і прыносяць толькі шкоду.

Мы за тое, каб змяніць лысую гуму, і калі прыйдзе час, мы таксама выйдзем.

Усе шахты спыняцца, а мы будзем гучна і актыўна патрабаваць, каб трохпрацэнтны пакінуў нарэшце нас у спакоі».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках