29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Салігорска: Дзень, калі Лукашэнка сыдзе, будзе сапраўдным святам

6
Жыхар Салігорска: Дзень, калі Лукашэнка сыдзе, будзе сапраўдным святам
Фото: «Наша Ніва»

Плошчы будуць запоўненыя людзьмі з шампанскім, якія гуляюць ад радасці.

Жыхар Салігорска расказаў у групе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у «Фэйсбуку», чаму жыхары горада праігнаравалі галоўнае лукашэнкаўскае свята:

– Добры дзень! Я жыву ў Салігорску, і хачу вам расказаць гісторыю ўчорашняга дня.

Раней вось неяк народ любіў пагуляць на 3 ліпеня ці на іншых дзяржаўных святах. Людзі выходзілі, ды нават каб набыць танней прадукты на кірмашах, а вось учора – не зраслося.

Кажу суседзямі, знаёмымі: «Чаму галоўная плошча была пустая?» Адказы розныя, але пасыл адзін: людзі вельмі пакрыўджаныя на дзяржаву і Лукашэнку канкрэтна. Стаміліся.

Ведаеце, я веру, што наша плошча ў Салігорску будзе запоўненая цалкам у той дзень, калі ён сыдзе. І гулянні будуць, і шампанскае, увесь горад выйдзе. Усе людзі ў чаканні пераменаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках