Міністэрства аховы здароўя налічыла 63 270 выпадкаў заражэння каранавірусам у Беларусі
7- 4.07.2020, 14:27
- 13,824
Ці маюць гэтыя звесткі нешта агульнае з рэальнасцю?
Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што ў Беларусі выяўлена 63 270 выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі паводле версіі Міністэрства аховы здароўя нібыта 418 чалавек.
Звесткі, якія прыводзяць незалежныя СМІ і блогеры, паказваюць, што афіцыйная колькасць сур'ёзна заніжаецца.