25 красавiка 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі тысяч чалавек на мітынгу-канцэрце Святланы Ціханоўскай у Менску, які будзе доўжыцца да 22.00 (Відэа, анлайн)

66
Дзясяткі тысяч чалавек на мітынгу-канцэрце Святланы Ціханоўскай у Менску, які будзе доўжыцца да 22.00 (Відэа, анлайн)
Фотa: «Наша Ніва»

На акцыі было больш за 70 тысяч чалавек!

Сёння ў Менску прайшоў пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Мітынг-канцэрт адбыўся у Парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Акцыя сабрала больш за 70 тысяч чалавек і стала рэкорднай.

22:06 Гістарычны мітынг скончаны. Людзі разыходзяцца па хатах пад актыўную падтрымку аўтамабілістаў.

22:01 Мітынг-канцэрт падыходзіць да завяршэння. Паглядзіце, як людзі разыходзяцца пасля акцыі. Менск сёння будзе шумець, а Сашы засталося ўжо нядоўга.

20:29 Дзясяткі тысяч скандуюць «Жыве Беларусь!» Новае відэа з акцыі ў Менску.

21:40 На мітынгу сцямнела. Людзі ўключылі ліхтарыкі на мабільных тэлефонах. Тысячы агнёў падсвяцілі Парк Дружбы народаў.

21:34 Вось так сёння выглядаў мітынг у Менску. Цудоўныя людзі і ўражальная атмасфера!

21:24 Заход у вольным горадзе.

21:21 Вераніка Цапкала заклікае Лукашэнку адказаць на вострыя пытанні ад простых людзей падчас так званага звароту да народу 3 жніўня.

21:16 «Мы хочам гадаваць дзяцей у Беларусі, не хочам, каб людзі з'язджалі з краіны», - кажа Вераніка Цапкала. Дзясяткі тысяч скандуюць: «Любiм! Можам! Пераможам!»

21:15 «Мы стаміліся ад усяго гэтага і хочам перамен», - кажа Вераніка Цапкала.

21:14 Вераніка Цапкала распавядае пра ціск на яе дзяцей, дзясяткі тысяч скандуюць «Ганьба!»

21:12 Людзі вельмі востра рэагуюць на асабістыя гісторыі Веранікі Цапкалы і скандуюць «Лукашэнка, сыходзь!»

21:09 Перапоўнены Парк Дружбы народаў у Менску. Нас шмат!

21:04 Прадстаўніца штаба Валерыя Цапкала Вераніка Цапкала распавядае гісторыю сваёй сям'і. Сёння прадстаўніцы аб'яднанага штаба дзеляцца сваімі асабістымі гісторыямі.

21:01 «Абараняйце свой голас і мы пераможам», - заканчвае свой выступ Марыя Калеснікава.

21:00 Вось такая атмасфера на мітынгу прама цяпер. Марыя Калеснікава распавядае пра новыя выбары, якія будуць праведзены пасля перамогі Святланы Ціханоўскай. «На гэтых выбарах нашы галасы палічаць, а не выкінуць у сметніцу», - заявіла яна.

20:55 40-тысячны натоўп скандуе «Жыве Беларусь!» Проста цудоўная атмасфера!

20:53 Людзі бурна рэагуюць на словы прадстаўніцы Віктара Бабарыкі, якія ўжо сталі знакавымі: «Выходзіць, пісаць, стаяць, казаць, галасаваць, назіраць, ціснуць, ціснуць і яшчэ раз ціснуць на гэтую ўладу!»

20:50 Марыя Калеснікава: «Дзеянні ўлад вядуць не да краху свабоды, а да краху рэжыму».

20:41 Марыя Калеснікава распавядае, што яе вельмі ўразіла, калі людзі выйшлі ў абарону Віктара Бабарыкі і сталі ў ланцугу салідарнасці. «Мы пераможам, мы зможам!» - заяўляе яна.

20:40 У Telegram-каналах ужо жартуюць пра тое, што Ціханоўская збірае на свае мітынгі больш людзей, чым рок-зоркі на канцэртах.

20:37 «Толькі разам мы можам пабудаваць краіну для жыцця», - Святлана Ціханоўская скончыла выступ. Цяпер да людзей звернецца прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава.

20:36 Новае фота з дрону. Дзясяткі тысяч чалавек на мітынгу Святланы Ціханоўскай у Менску. Нагадаем, што акцыя працягнецца да 22:00 і вы яшчэ можаце прыйсці і падтрымаць кандыдатку ў прэзідэнты.

20:34 «Я хачу, каб мае дзеці раслі ў сумленнай і свабоднай краіне. Хіба я шмат жадаю?» - Святлана Ціханоўская працягвае выступ.

20:31 Cветлана Ціханоўскіая заклікае не галасаваць датэрмінова. Дзясяткі тысяч чалавек скандуюць «Верым! Можам! Пераможам!»

20:30 Мора людзей адным відэа ад блогера NEXTA. Такога ў Менску не было як мінімум дзесяць гадоў!

20:29 Дзясяткі тысяч скандуюць «Жыве Беларусь!» Новае відэа з акцыі ў Менску.

20:19 Кандыдатка ў прэзідэнты са сцэны павіншавала прэс-сакратара штаба «Краіна для Жыцця», берасцейскага блогера Аляксандра Кабанава з днём нараджэння. Сёння ён знаходзіцца пад арыштам паводле надуманых абвінавачванняў. «Гэта ўсё хутка скончыцца!» - сказала Святлана.

20:17 Тым часам Святлана Ціханоўская пачала свой выступ. Кандыдатка ў прэзідэнты пачала выступленне на беларускай мове. Сказала, што ідзе ў прэзідэнты дзеля свайго мужа. Распавядае, як пазнаёмілася з Сяргеем. Яна тады была студэнткай чацвёртага курса.

20:16 Журналісты tut.by заснялі чаргу на мітынг адным відэа. Можаце асабіста ацаніць, колькі людзей на падыходзе ў Парк Дружбы народаў.

20:13 Бел-чырвона-белыя сцягі на акцыі ў Менску. Людзей у разы больш, чым было на папярэднім мітынгу ў Менску.

20:09 Відэа за некалькі хвілін да выступу Святланы Ціханоўскай. Проста немагчыма ўбачыць канец натоўпу.

20:05 Менск, ідзём на рэкорд?!

20:03 Бацька палітвязня Дзмітрыя Фурманава звярнуўся да маладых людзей: «Калі ласка, дапамажыце разабрацца вашым бацькам і старым. Я сам быў сляпы да нядаўняга часу і толькі цяпер пачаў бачыць».

20:01 Людзей настолькі шмат, што машыну немагчыма запаркаваць ў раёне двух кіламетраў ад месца мітынгу.

19:59 Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская хутка прыбудзе на мітынг у Парку Дружбы народаў.

19:56 Дзясяткі тысяч чалавек на мітынгу Святланы Ціханоўскай. Многія нават не могуць убачыць сцэну. Натоўпы людзей працягваюць сцякацца да Бангалор.

Фотa: «Радыё Свабода»
Фотa: «Радыё Свабода»
Фотa: «Радыё Свабода»

19:49 Работнік МТЗ: «99% супраць гэтай улады. Мы яе наеліся».

19.47 Як думаеце, колькі метраў гэтая чарга?

19:35 Наплыў людзей толькі павялічваецца!

19:32 Прама цяпер у Кіеве падтрымліваюць беларусаў. Слава Украіне! Жыве Беларусь!

19:28 Вось так ўдзельнікі мітынгу апладзіруюць выступоўцам сваякам беларускіх герояў!

19:26 Мора свабодных людзей у Менску.

19:24 Людзі не забываюць сваіх герояў. Свабоду палітвязням!

19:22 На сцэне выступаюць блізкія і сваякі палітвязняў: Вольга Севярынец (жонка Паўла Севярынца), Марына Адамовіч (жонка Мікалая Статкевіча), бацька Дзмітрыя Фурманава.

19:20 А вось і відэа з дрону. Тысячы людзей на мітынгу Святланы Ціханоўскай. І гэта яшчэ не мяжа!

19:15 Праваабаронцы налічылі 25 тысяч чалавек на мітынгу ў Менску. Людзі працягваюць падыходзіць.

19:14 Толькі паглядзіце, якія светлыя і шчырыя твары ў гэтых людзей!

Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by

19:10 Нешта неверагоднае на мітынгу ў Парку Дружбы народаў! Фота з дрону.

19:07 «Краіна для жыцця» вядзе трансляцыю з машыны Святланы Ціханоўскай. У кандыдаткі ў прэзідэнты вельмі баявы настрой. Яна едзе на мітынг-канцэрт і спявае песню «Давай разрушим эту тюрьму».

19:04 На акцыі ўжо блізу 15 тысяч чалавек. Чакаецца выступ Святланы Ціханоўскай і прадстаўніц аб'яднанага штаба.

19:02 «Яны спалохаюцца і адступяць. Перад такім народам адступяць», - людзі аптымістычна глядзяць на будучыню краіны.

18:57 Вось так выглядае мітынг проста цяпер. Як мы бачым, людзі працягваюць падыходзіць і дагэтуль стаяць чэргі.

18:54 «Мы хочам выказаць падтрымку і паказаць, што нас шмат, мы не хочам больш маўчаць», - людзі не баяцца выказваць сваю пазіцыю.

18:53 Відэа з падыходаў да Парку Дружбы народаў. Здаецца, сёння Менск ідзе на рэкорд.

18:51 Перад прысутнымі выступіў драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык. Ён параўнаў Ціханоўскага з Лансэлотам. А Ціханоўскую - з другім рыцарам, які кінуў выклік цмоку.

Фотa: «Радыё Свабода»

18:48 Ужо больш за 10 тысяч чалавек. Самая вялікая чарга - праз турнікет з боку плошчы Бангалор, арганізатары просяць праходзіць праз іншыя ўваходы.

18:44 «Я не хачу, каб гэтая ўлада існавала ў маёй краіне. Прыйшоў выказаць сваё меркаванне, маю права сказаць, што гэтая ўлада мяне не задавальняе», - менчукі дзеляцца сваім меркаваннем.

18:41 Журналісты паведамляюць, што сама міліцыя ў прыватных размовах ацэньвае колькасць тых, хто сабраўся ў 7000 чалавек. І гэта толькі пачатак мітынгу, людзі працягваюць актыўна прыбываць.

18:40 Журналіст пытаецца людзей, якія ідуць на мітынг пра іх пазіцыю на маючых адбыцца выбарах. «Супраць таракана», - коратка і ёміста адказваюць людзі.

18:36 «Такое пачуццё, што сюды сцякаецца увесь Менск, - піша ўдзельнік акцыі. - Такой колькасці людзей у адным месцы даўно не бачыў. І гэта пры тым, што мне, як і многім іншым, давялося ісці пешшу тры прыпынкі, таму што транспарт на Багдановіча стаіць».

18:35 Людзі падыходзяць дагэтуль. Так выглядае пешаходны пераход каля плошчы Бангалор.

18:32 Яркія фота з мітынгу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Фотa: belsat.eu
Фотa: belsat.eu

18:29 «У мяне сын, два ўнукі, але якая будучыня нас чакае? Шчыра скажу, я Лукашэнку ненавіджу», - многія людзі настроены даволі радыкальна.

18:25 Як людзі збіраюцца на мітынг-канцэрт Святланы Ціханоўскай. Таймлапс ад Telegram-канала NEXTA.

18:24 Відэа з іншага ракурсу. Наплыў людзей узмацняецца і становіцца шчыльнейшым.

18:23 Цэлыя рэкі людзей!

18:22 Новыя фота з Парку дружбы народаў. Як мы бачым, на канцэрт у Менску прыехалі людзі і з іншых гарадоў.

18:19 «Упэўненая, што на Netflix будзе серыял пра падзеі 2020 года Беларусі», - дзеляцца ўражаннямі менчукі.

18:14 Вядоўцы заклікалі ўключыць авіярэжым у тэлефонах, каб не перагружаць сетку, а фота і відэа з мерапрыемства публікаваць у інтэрнэце ўжо пасля мітынгу.

18:12 Многія адзначаюць, што сёння першы раз прыйшлі на мітынг Святланы Ціханоўскай. Нагадаем, гэта другі мітынг кандыдаткі ў прэзідэнты ў Менску.

18:11 Вось так выглядае чарга на ўваход. Калона расцягнулася праз увесь парк.

18:08 «Прыйшла, таму што хачу, каб дзеці жылі ў іншай краіне», - распавяла Алена.

18:07 Пляцоўка перад сцэнай ужо запоўненая і гэта толькі пачатак.

18:06 На мітынг ідуць вялікімі калонамі. На самой акцыі ўжо некалькі тысяч чалавек.

Фотa: tut.by

18:00 Шмат моладзі, людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі. «У нас свята, мы ідзём святкаваць», - кажуць людзі.

17:58 Незалежныя журналісты адзначаюць, што на подступах да парку вялікая колькасць чалавек. З упэўненасцю можна казаць, што сёння на мітынгу будзе шматлюдна.

17:51 Людзі пачалі збірацца за паўгадзіны да мітынгу-канцэрту. На акцыі ўжо некалькі тысяч чалавек.

Фотa: «Наша Ніва»
Фото: «Наша Ніва»
Фото: «Наша Ніва»
Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках