29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі ў вызваленні Паўла Севярынца

5
Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі ў вызваленні Паўла Севярынца
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Усе вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека будуць змушаныя да адказнасці.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі ў вызваленні вязня сумлення сустаршыні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, які адбывае адміністрацыйны арышт з 7 чэрвеня, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

На волю ён павінен выйсці толькі ў верасні. Акрамя таго, Amnesty International звярнулася да ўладаў Беларусі з заклікам неадкладна спыніць эскалацыю нападаў на правы чалавека, вызваліць усіх утрыманых пад вартай выключна за мірнае карыстанне правамі, а таксама змусіць да адказнасці ўсіх вінаватых у парушэннях правоў чалавека.

«З дакладных крыніцаў нам стала вядома пра жорсткае абыходжанне пад вартай з вядомым беларускім апазіцыянерам Паўлам Севярынцам, якога арыштавалі 7 чэрвеня. Павал Севярынец – вязень сумлення, якога варта неадкладна вызваліць без усялякіх умоваў, а да таго часу гарантаваць ягоную бяспеку і недатыкальнасць. Далучайцеся да нашай акцыі тэрміновай дапамогі, каб дамагчыся ягонага вызвалення!» – заклікаюць праваабаронцы Amnesty International.

Паводле словаў жонкі і ўжо вызваленых сукамернікаў, яму не далі сустрэцца з адвакатам і дзесяць дзён запар трымаюць у карцары. Яму даводзіцца спаць без матраца на нарах, якія штодня з 6-й да 22-й адкідваюць да сцяны. Увесь астатні час яму даводзіцца стаяць або сядзець на адзіным зэдліку. У камеры няма водаправода, а Паўла Севярынца не выводзяць на шпацыры. У яго забралі асабістыя рэчы, сродкі гігіены і цёплае адзенне. Павал Севярынец – пабожны хрысціянін, але ў яго адабралі і Біблію. Да 29 чэрвеня ў ізалятары адмаўляліся прымаць ад жонкі перадачы для Паўла Севярынца. Прычым невядома, ці дайшла да яго перадача, якую ўрэшце прынялі.

«У адказ на беспрэцэдэнтную мабілізацыю апазіцыі і акцыі пратэсту супраць Лукашэнкі па ўсёй Беларусі ўлады разгарнулі кампанію ачарнення і затрымання асноўных кандыдатаў у прэзідэнты паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў. У выпадку прызнання вінаватымі ім пагражаюць доўгія тэрміны пазбаўлення волі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў і групы невядомых у цывільным часцяком з перавышэннем сілы затрымалі ўжо некалькі сотняў прыхільнікаў апазіцыі, незалежных журналістаў, блогераў, інтэрнэт-актывістаў і проста мінакоў падчас мірных акцый пратэсту. Нават малагадовыя дзеці знаходзяцца пад пагрозай, улады неаднаразова пагражалі палітычным актывістам забраць іх дзяцей пад апеку дзяржавы. За мірнае карыстанне правамі на свабоду сходаў і свабоду выказвання меркаванняў затрымалі, аштрафавалі і змусілі да “адміністрацыйнага арышту” ўжо сотні чалавек; завялі шмат крымінальных справаў», – адзначаюць праваабаронцы Amnesty International.

Паўла Севярынца ўжо прызнавалі вязнем сумлення ў 2011 годзе. Тады яго асудзілі да трох гадоў папраўчых працаў паводле вынікаў удзелу ў масавых акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх «выбараў» у Беларусі.

«Наступ на палітычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць цяпер і пасля “выбараў” 2010 года адрозніваюцца. Цяпер пераслед пачаўся за некалькі месяцаў да “выбараў” на фоне рэкордна нізкага, паводле ўсеагульнага пераканання, рэйтынгу Лукашэнкі ў Беларусі», – дадаюць міжнародныя праваабаронцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках