29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчу прыбыла 100-я партыя звадкаванага газу

3
У Польшчу прыбыла 100-я партыя звадкаванага газу
ФОТА: WIKIPEDIA

Пастаўкі звадкаванага газу забяспечваюць энэргетычную бяспеку Польшчы.

У Польшчу прыбыла 100-я партыя звадкаванага газу. З нагоды юбілейнай пастаўкі ў газавым тэрмінале ў Свінавуйсце адбылася святочная цырымонія з удзелам старшыні «Польскай нафтагазавай кампаніі» (PGNiG), паведамляе «Радыё Польшча».

У ходзе цырымоніі Ежы Квецінскі адзначыў, што пастаўкі ў Газапорт імя Леха Качынскага ў Свінавуйсці спрыяюць энэргетычнай бяспецы Польшчы.

«Сёння ў Польшчу была дастаўленая 100-я партыя звадкаванага газу. Гэта – гістарычная падзея. Гэтыя пастаўкі забяспечваюць не толькі дыверсіфікацыю крыніцаў паставак газу, але і энэргетычную незалежнасць нашай краіны», – адзначыў Ежы Квецінскі.

Першая партыя звадкаванага газу прыбыла ў Польшчу з Катара ў канцы 2015 года, а ўжо 17 чэрвеня 2016 года тэрмінал прыняў першую камерцыйную пастаўку. З таго часу праз газапорт у Свінавуйсці ў Польшчу было імпартавана 11 млрд кубаметраў сыравіны.

На звадкаваны газ прыпадае 23% усяго імпартаванага ў Польшчу газу. У 2016 годзе, калі тэрмінал толькі пачаў працу, гэты паказнік быў на ўзроўні 8,5%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках