20 красавiка 2024, Субота, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад каранавіруса памёр бацька байца Хабіба Нурмагамедава

Ад каранавіруса памёр бацька байца Хабіба Нурмагамедава
ФОТА: INSTAGRAM.COM/KHABIB_NURMAGOMEDOV

Вірус даў ускладненне на сэрца.

У Маскве памёр бацька Хабіба Нурмагамедава, трэнер Абдулманап Нурмагамедаў, які быў заражаны каранавірусам. Пра гэта паведаміў кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, піша znak.com.

«Сумныя навіны дайшлі да мяне, сябры, пра тое, што гэты свет пакінуў Абдулманап Нурмагамедаў. Ад усяго чачэнскага народа прыношу шчырыя спачуванні сям'і Абдулманапа Магамедавіча! Ён сышоў ад нас, пакінуўшы пасля сябе добрае імя і годнае пакаленне!» - напісаў Кадыраў.

Пра тое, што бацька і трэнер байца змешаных адзінаборстваў Хабіба Нурмагамедава Абдулманап Нурмагамедаў шпіталізаваны ў адзін з вайсковых шпіталяў Масквы і знаходзіцца ў коме, стала вядома ў траўні гэтага года. Паводле звестак Baza, правёўшы некалькі дзён у коме, Абдулманап Нурмагамедаў прыйшоў у сябе.

Пазней Хабіб Нурмагамедаў распавёў, што стан ягонага бацькі ацэньваецца як «вельмі цяжкі». «Гэты вірус даў яму [ускладненне] на сэрца, бо мы яму год таму рабілі аперацыю на сэрцы, яму цяпер зноўку зрабілі аперацыю. У яго вельмі цяжкае становішча», - казаў баец у сваім відэазвароце, апублікаваным у Instagram.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках