29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гомеля: Пайду да канца, буду ўдзельнічаць ва ўсім, каб пазбавіцца ад гэтага паразіта

6
Жыхар Гомеля: Пайду да канца, буду ўдзельнічаць ва ўсім, каб пазбавіцца ад гэтага паразіта
ФОТА: SVABODA.ORG

Калі гэта флэшмоб - бразгайце па посудзе, калі ланцуг салідарнасці - стойце, калі Плошча - выходзьце.

На тэлеграм-канал «Еўрапейская Беларусь» напісаў гамяльчук і падзяліўся сваім болем:

- У красавіку я страціў жонку, ёй было ўсяго 26 гадоў.

Вельмі сімвалічна, бо яна памерла ад двухбаковай пнеўманіі, і я асабіста вінавачу чалавека, які менавіта 26 гадоў даводзіць краіну да роспачы.

Яна ўсё жыццё пражыла за гэтым рэжымам, і нягледзячы ні на што была аптымісткай. Яе забралі ў лякарню, калі было ўжо позна, і апарата ШВЛ для яе проста не выстарчыла, хоць лекар сказаў, што ён бы ўжо не дапамог. Тэстаў ніякіх ёй да шпіталізацыі не рабілі, бо «ў нас нармальная эпідэміялагічная сітуацыя і турбавацца няма пра што, гэта звычайны бранхіт».

Паўтараю - я вінавачу ў смерці сваёй жонкі толькі Лукашэнку, а як грамадзянін Беларусі - вінавачу яго ў смерці дзясяткаў тысяч нашых суграмадзян, толькі яго бяздарнасць, нарцысізм і грэбаванне народам давялі да гэтага.

Я застаўся абсалютна адзін, боль не прайшоў, і не пройдзе, пакуль гэты чалавек не на сваім месцы, а месца яго ў турме. Кожны забойца павінен быць пакараны.

Я пайду да канца, буду ўдзельнічаць ва ўсіх рухах і мерапрыемствах, якія дапамогуць нашай краіне пазбавіцца ад гэтага паразіта.

І заклікаю да гэтага ўсіх. Калі гэта флэшмоб са бразгатам у посуд - бразгайце, калі ланцуг салідарнасці - стойце, калі плошча - выходзьце.

Таму што, калі яго не спыніць, то ён заб'е ўсіх, да апошняга.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках