25 красавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нянавісць да вусатага ўзурпатара грукоча ў кожным кутку Беларусі»

2
«Нянавісць да вусатага ўзурпатара грукоча ў кожным кутку Беларусі»

Пратэстная актыўнасць і крэатыў працягваюць нарастаць.

Учора ў Беларусі прайшоў юбілейны, дзясяты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы ў розных гарадах адчынялі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, бразгалі ў рондалі, уключалі музыку.

«Вулічная актыўнасць і ваш крэатыў далей нарастаюць.

І гэта выдатна, што Саша з трыма працэнтамі бачыць, што няма ніводнага кавалачка зямлі ў нашай роднай Беларусі, дзе б не грукала нянавісць да вусатага ўзурпатара», - піша тэлеграм-канал МКБ.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэш-моб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках