23 красавiка 2024, aўторак, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тыдзень харчовы кошык беларуса падаражэў больш чым на 1%

2
За тыдзень харчовы кошык беларуса падаражэў больш чым на 1%

Пацярпяць найбольш неабароненыя групы насельніцтва.

«Кавіданоміка» апублікавала новыя звесткі пра кошт харчоў, што ўваходзяць у харчовы кошык сям'і з чатырох чалавек, які выкарыстоўваюць пры разліку бюджэту пражытковага мінімуму, піша «Заўтра тваёй краіны».

На 22 чэрвеня вартасць такога харчовага кошыка на аднаго чалавека за месяц складала 132,34 рубля. На працягу тыдня вартасць павялічвалася і да 28 чэрвеня склала 133,91 рубля, то бок за тыдзень кошык падаражэў на 1,18%.

А вартасць кошыка 28 чэрвеня вышэйшая на 8,12% за ўзровень 7 красавіка, калі сачэнне за цэнамі было пачатае.

C 22 па 28 чэрвеня падаражэлі гуркі, садавіна і малако. Разам з тым знізілася цана грэчкі і мукі пшанічнай.

Цэны назіраюцца на сайце з паслугай дастаўкі. У харчовы кошык уваходзяць 42 групы тавараў. Для кожнай групы выбіраецца самая танная альтэрнатыва. Часам цана мяняецца ў сувязі з заменай тавару ў групе.

«Індэкс цаны харчоў не з'яўляецца адлюстраваннем інфляцыі, - тлумачаць аўтары маніторынгу. - Па-першае, пры разліку інфляцыі (індэкса спажывецкіх цэн) ўлічваецца больш шырокі набор харчоў. Па-другое, акрамя харчоў туды ўваходзяць нехарчовыя тавары і паслугі. Акрамя таго, эканамічны шок, выкліканы COVID-19, можа сур'ёзна змяняць структуру попыту, а значыць, цэны розных груп тавараў могуць рухацца рознаскіравана. Цэны таксама могуць расці найперш у онлайн-крамах».

Аднак раз у якасці набору харчоў абраны кошык для разліку бюджэту пражытковага мінімуму, а харчы займаюць значную частку выдаткаў для людзей з невысокім узроўнем даходу, дынаміка вартасці харчовага кошыка добра адлюстроўвае дынаміку коштаў для найбольш уразлівых груп насельніцтва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках