19 красавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пракаментаваў глабальны антырэкорд пандэміі каранавірусу ў ЗША

2
Трамп пракаментаваў глабальны антырэкорд пандэміі каранавірусу ў ЗША
ДОНАЛЬД ТРАМП

Злучаныя Штаты паведамілі пра больш чым 55 000 новых выпадкаў захворвання на COVID-19 за дзень.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

Штодзённыя звесткі аб ЗША ў канцы чацвярга склалі 55 274 выпадкаў, перавысіўшы папярэдні аднадзённы рэкорд 54 771 выпадкаў, усталяваны Бразіліяй 19 чэрвеня.

Колькасць выпадкаў каранавірусу расце ў 37 з 50 штатаў ЗША, у тым ліку Флорыдзе, якая пацвердзіла больш за 10 000 новых выпадкаў у чацвер.

У Каліфорніі, другім эпіцэнтры, дадатныя вынікі выраслі на 37%, а колькасць шпіталізацыі вырасла на 56% за апошнія два тыдні.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на апошнія звесткі, заявіўшы, што рост новых выпадкаў звязаны з вялікай колькасцю тэстаў.

"Колькасць выпадкаў каранавірусу расце, бо нашае тэставанне настолькі масавае і настолькі добрае, значна большае і лепшае, чым ва ўсякай іншай краіне. Гэта выдатная навіна, але яшчэ лепшай навіной з'яўляецца тое, што смерці і ўзровень смяротнасці зніжаюцца", - напісаў ён у Twitter .

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках