25 красавiка 2024, Чацвер, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп сышоў у адстаўку

Прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп сышоў у адстаўку
ЭДУАР ФІЛІП
ФОТА: CHARLES PLATIAU/REUTERS

Прэзідэнт краіны ўхваліў прашэнне кіраўніка кабінета міністраў.

Кіраўнік урада Францыі Эдуар Філіп падаў у адстаўку, перадае Reuters. Ён працягне выкананне абавязкаў да прызначэння новага ўрада.

Адстаўка чакалася, пра яе крыніцы з асяроддзя прэзідэнта паведаміла яшчэ да другога тура муніцыпальных выбараў, вынікі якіх сталіся чакана дрэннымі для партыі Макрона «Наперад, Рэспубліка!».

«Эдуар Філіп падаў сёння заяву аб адстаўцы ўрада прэзідэнту рэспублікі, якую той ухваліў. Ён [прэм'ер] гарантаваў, разам з чальцамі ўрада, выкананне ўсіх бягучых спраў да прызначэння новага ўрада», - гаворыцца ў камюніке Элісейскага палаца.

Другі тур муніцыпальных выбараў адбыўся ў мінулую нядзелю, 28 чэрвеня. Прэм'ер-міністр Эдуар Філіп займаў гэтую пасаду з самага пачатку кіравання прэзідэнта Эмануэля Макрона, з траўня 2017 года.

Сёння ён заявіў аб адстаўцы ўрада перад запланаваным пасяджэннем Рады міністраў у Элісейскім палацы, якое ў выніку было скасаванае. Новы склад кабінета мае быць абнародаваны на будучым тыдні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках