25 красавiка 2024, Чацвер, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран выплаціць кампенсацыі за авіякатастрофу пад Тэгеранам

Іран выплаціць кампенсацыі за авіякатастрофу пад Тэгеранам

Украіна, Канада, Вялікабрытанія, Швэцыя і Афганістан будуць супольна весці перамовы.

Краіны, чые грамадзяне загінулі ў авіякатастрофе пад Тэгеранам у студзені, будуць супольна весці перамовы з Іранам аб кампенсацыях сваякам ахвяр. Пра гэта ў чацвер, 2 ліпеня, паведаміла кіраўніца МЗС Швэцыі Ан Ліндэ пасля сустрэчы з прадстаўнікамі Украіны, Канады, Вялікабрытаніі і Афганістана, перадае «Нямецкая хваля». Міністры гэтых краін падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў перамовах аб выплаце кампенсацый, пацвердзіў кіраўнік МЗС Украіны Дмытро Кулеба.

Ан Ліндэ заяўляе, што яна "не мае ніякіх сумневаў" у тым, што Іран выплаціць кампенсацыі. Раней ён прапаноўваў выплаціць па 80 тысяч даляраў сем'ям загінулых, Украіна прыняла гэтую суму за недастатковую.

Boeing 737-800 "Міжнародных авіяліній Украіны", які накіроўваўся з Тэгерана ў Кіеў, разбіўся раніцай 8 студзеня неўзабаве пасля вылету з іранскай сталіцы. Ахвярамі катастрофы сталі ўсе 176 грамадзян 6 краін, якія былі на борце. Тэгеран афіцыйна прызнаў, што пасажырскі Boeing быў збіты іранскай стараной "ненаўмысна" - самалёт быў прыняты за варожую цэль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках