20 красавiка 2024, Субота, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія перадала Гуайдо кантроль над $ 1 мільярдам золата Вэнэсуэлы

2
Брытанія перадала Гуайдо кантроль над $ 1 мільярдам золата Вэнэсуэлы
ХУАН ГУАЙДО
ФОТА: ZUMA/TASS

Вярхоўны суд прызнаў палітыка законным прэзідэнтам краіны.

Вялікабрытанія прызнала лідэра апазіцыі Вэнэсуэлы Хуана Гуайдо прэзідэнтам краіны, разглядаючы спрэчку пра тое, хто мае кантраляваць золата на $ 1 мільярд, якое захоўваецца ў Лондане.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

Вярхоўны суд Англіі вынес пастанову ў справе аб тым, ці мае Гуайдо або Нікалас Мадура кантраляваць золата, якое захоўваецца ў Лондане.

Чатырохдзённае слуханне стала апошняй часткай спрэчкі за залатыя запасы, якія захоўваюцца ў Банку Англіі, і было засяроджанае на тым, каго Вялікабрытанія цяпер уважае за законнага лідэра Вэнэсуэлы.

Брытанскі ўрад на пачатку 2019 года далучыўся да дзесяткаў краін, якія падтрымалі Гуайдо, кіраўніка кантраляванага апазіцыяй кангрэса Вэнэсуэлы, пасля таго, як ён абвясціў аб часовым прэзідэнцтве і асудзіў Мадура як узурпатара.

У той час Гуайдо папрасіў Банк Англіі не даваць ўраду Мадура доступу да золата, якім, як сцвярджае апазіцыя, Мадура хоча расплаціцца са сваімі замежнымі хаўруснікамі. У траўні цэнтральны банк Вэнэсуэлы падаў у суд на Банк Англіі для аднаўлення кантролю, заявіўшы, што ён пазбаўляе яго сродкаў, неабходных для фінансавання захадаў Вэнэсуэлы ў адказ на каранавірус.

Затым Банк Англіі папрасіў суд вызначыць, каго брытанскі ўрад прызнаў прэзідэнтам Вэнэсуэлы.

Суддзя Высокага суда Найджэл Тэар вынес пастанову, згодна з якой Вялікабрытанія "адназначна" прызнала Гуайдо часовым канстытуцыйным прэзідэнтам. Суддзя грунтаваў свой вырак на так званай дактрыне "аднаго голасу", паводле якой суд павінен прыняць у якасці пераканаўчай адназначную заяву брытанскага ўрада аб прызнанні лідэра замежнай дзяржавы.

"Судовая ўлада і выканаўчая ўлада павінны гаварыць адным голасам. Не можа быць двух прэзідэнтаў Вэнэсуэлы", - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках