17 красавiка 2024, Серада, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палітыка»: Сыход Лукашэнкі выглядае ўсё больш рэальным

9
«Палітыка»: Сыход Лукашэнкі выглядае ўсё больш рэальным
ФОТА: «НАША НІВА»

Цяпер гэта - пытанне тактыкі.

Уважлівыя назіральнікі адзначылі дзве цікавыя дэталі. Калі гаспадар параду ў Маскве Уладзімір Пуцін стаў, каб прыняць ад міністра абароны Расейскай Федэрацыі Сяргея Шайгу паведамленне пра гатоўнасць пашыхтаваных падраздзяленняў для пачатку парада, усталі і ўсе госці на ўрачыстай трыбуне. І толькі Лукашэнка застаўся сядзець. Акрамя таго, пасля заканчэння парада, калі прысутныя кіраўнікі дзяржаў ускладалі вянкі да магілы Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе, госця з Беларусі дэманстратыўна адхілілі, піша сербскае выданне «Палітыка» (пераклад - inosmi.ru).

Журналісты не былі б журналістамі, калі б неадкладна не звязалі «інцыдэнт» з тым фактам, што неўзабаве ў Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары і з тым, што падтрымка Масквы ў сувязі з гэтым вельмі важная для Лукашэнкі. У былой савецкай рэспубліцы кіраўнік не мяняўся з 1994 года, і цяпер шмат хто думае, што нарэшце падышоў час для пераменаў.

Напярэдадні новых выбараў, прызначаных на дзевятае жніўня, для Лукашэнкі склалася напружаная сітуацыя. Адзін з галоўных сапернікаў Лукашэнкі - былы банкір Віктар Бабарыка, які, заручыўшыся падтрымкай шматлікіх выдатных беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў, заявіў пра сябе як сапраўдны лідар ўсёй апазіцыі.

Ужо тое, што Бабарыка надумаў выставіць у прэзідэнты сваю кандыдатуру, падтрыманую подпісамі амаль 400 тысяч выбарцаў, з'явілася дастатковай падставай для нервовай рэакцыі беларускіх уладаў.

Сыход Лукашэнкі ў Беларусі выглядае ўсё больш рэальным. Адправяць яго ў адстаўку самі беларусы ці гэта зробіць Масква, цяпер пытанне тактыкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках