19 сакавiка 2024, aўторак, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі скасавала шпіталізацыю хворых з цяжкай формай COVID-19

96
Міністэрства аховы здароўя Беларусі скасавала шпіталізацыю хворых з цяжкай формай COVID-19

Загад пачаў дзейнічаць з ліпеня.

Сярэднецяжкая і цяжкая форма COVID-19 цяпер не будзе абавязковым паказчыкам для шпіталізацыі. Пра гэта гаворыцца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя Беларусі № 690 ад 1 лiпеня 2020 года, паведамляе «Радыё Свабода».

Загад прадугледжвае арганізацыю лячэння хворых на каранавірус на працягу трох працоўных дзён у амбулаторных варунках.

Такім чынам, шпіталізацыя прадугледжана для асоб з COVID-19 з сярэдняй і цяжкай формай старэйшых за 55 гадоў, або якія маюць пэўныя захворванні, альбо якім патрэбны гідраксіхларахін. Шпіталізаваць будуць і асоб з вострым рэспіраторным дыстрэс-сіндромам і COVID-19.

На загад міністра пры ўсіх планавых шпіталізацыях будуць рабіць даследаванні на наяўнасць каранавірусу.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках