23 красавiка 2024, aўторак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрытая загадка маленькіх егіпецкіх мумій

Выкрытая загадка маленькіх егіпецкіх мумій

Аб'екты захоўваліся ў саркафагах, іх век складае блізу дзве тысячы гадоў.

Навукоўцы высветлілі, што захаваныя ў Ізраілі егіпецкія муміі не маюць чалавечых парэшткаў. Пра гэта гаворыцца ў супольным даследаванні амэрыканскіх ды ізраільскіх радыёлагаў, паведамляе выданне lenta.ru са спасылкай на Live Science.

Спецыялісты прааналізавалі дзве маленькія муміі, выстаўленыя ў экспазіцыі Нацыянальнага Марскога Музея ў Хайфе (Ізраіль). Аб'екты захоўваліся ў саркафагах, іх век складае блізу дзве тысячы гадоў. Даследаванне праводзілася з дапамогай камбінаванага метаду кампутарнай тамаграфіі з выкарыстаннем рантгенавага выпраменьвання рознай магутнасці. У выніку здалелі выкрыць загадку вантроб гэтых мумій.

Абодва гістарычныя артэфакты маюць невялікія памеры, найбольш буйная з іх атрымала антрапаморфную форму, гэта значыць, была выкананая паводле вобразу чалавека. Так, 45-сантымэтровая мумія была створаная ў гонар старажытнаегіпецкага бога адраджэння Асірыса, бо была напоўненай сумессю зямлі і зярнят. Са слоў доктаркі Марсіі Джавіт (Marcia Javitt), такім чынам яе стваральнікі хацелі падкрэсліць сувязь паміж урадлівасцю і чалавечым перараджэннем.

У экспазіцыі музея таксама была мумія памерам 25 сантымэтраў, выкананая ў форме птушкі. Спецыялісты ўважаюць, што артэфакт быў створаны ў гонар Гара - старажытнаегіпецкага бога, адлюстроўванага ў выглядзе чалавека з сакалінай галавой. Мумія складалася з парэшткаў птушкі са зламанай шыяй, прычым шыю зламалі пасля яе смерці. Амаль усе вантробы, за выняткам сэрца, былі выдаленыя.

У адпаведных муміям запісах першапачаткова гаварылася, што ў іх былі схаваныя чалавечыя сэрцы. Паводле слоў спецыяліста музея Рона Гілела (Ron Hillel), егіпцяне не заўсёды пакідалі сэрца ўнутры муміфікаваных парэшткаў. Згодна з іхнімі вераваннямі, па смерці сэрца ўзважвалі разам з птушыным пяром. Гілел заўважыў, што ў выпадку, калі пяро было лягчэйшае заф сэрца, то памерлы не мог разлічваць на вечнае жыццё.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках