29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Затрыманне расейцаў з ПВК «Вагнерa» ў Беларусі - калгасная самадзейнасць, разлічаная на Захад

85
Андрэй Саннікаў: Затрыманне расейцаў з ПВК «Вагнерa» ў Беларусі - калгасная самадзейнасць, разлічаная на Захад
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Гэта пастаноўка, арганізаваная разам з Масквой.

Затрыманне баевікоў ПВК «Вагнерa» у Беларусі - пастаноўка, арганізаваная разам з Масквой, заявіў у каментары выданню «Гордан» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Затрыманне расейцаў з ПВК «Вагнерa» - самадзейны, калгасны спектакль. Ніхто нават пра найменшую праўдзівасць не паклапаціўся. Гэбэльсаўскія рэцэпты у дзеянні: чым большая хлусня, тым хутчэй ёй павераць людзі. Беларусы такія спектаклі назіраюць кожны выбарчы год, калі ў Лукашэнкі справы дрэнь. У 2006 годзе старшыня КДБ вылез на тэлеэкран і пачаў палохаць грамадзян, што ў Беларусь завезлі атручаных пацукоў, каб запусціць іх у сістэму водазабеспячэння. Потым пацукі шчасна зніклі. У 2010 годзе лавілі баевікоў, якія нарыхтавалі выбуховыя рэчывы і металічныя дубцы, каб падрываць Дом ураду. У 2017 годзе пісалі, што рыхтуецца ўзброены пераварот. У той жа год быў джып з «украінскімі баевікамі», які прарваўся праз мяжу Беларусі з тэрыторыі Украіны. Але і ён затым знік у паветры. Цяпер у справе ёсць цікавая дэталь - некалькі затрыманых ваявалі на Данбасе, яны значацца ў базе «Міратворац». Было б нядрэнна Украіне запатрабаваць іх выдачу», - адзначыў Андрэй Саннікаў.

Палітык мяркуе, што беларускі дыктатар не наважыўся б затрымліваць расейцаў без дазволу Крамля.

«Хутчэй за ўсё, гэтая пастаноўка арганізаваная разам з Масквой. Сам Лукашэнка не наважыўся б затрымліваць грамадзян Расеі. Думаю, гэтым разам спектакль разлічаны на Захад. У Лукашэнкі справы дрэнь», - расказаў палітык.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках