20 красавiка 2024, Субота, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні археолагі знайшлі падмурак вежы часоў Вітаўта Вялікага

1
У Гародні археолагі знайшлі падмурак вежы часоў Вітаўта Вялікага
ФОТА: GRODNONEWS.BY

Знаходку выявілі на тэрыторыі Старога замка.

У Гародні на тэрыторыі Старога замка археолагі знайшлі рэшткі падмурка вежы часоў Вітаўта Вялікага (1350-1430). Мяркуецца, што яна прысутнічае на гравюры XVI стагоддзя, паведамляе «Еўрарадыё».

Вежа была адной з чатырох вялікіх вежаў замку. Калі на гравюры яна круглая, то знойдзены падмурак квадратны - так тады будавалі. Па рэштках падмурка можна судзіць аб памерах вежы. Таўшчыня сцен - блізу трох метраў, вонкавая даўжыня - амаль 13 метраў.

Спецыялісты збіраюцца ўдакладніць ўзрост знойдзеных цаглін па даце іх абпалу. І тады можна будзе дакладней сказаць, калі вежу пабудавалі.

ФОТА: GRODNONEWS.BY
ФОТА: GRODNONEWS.BY
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках