24 красавiка 2024, Серада, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі адзначаюць 100-годдзе стварэння Урада нацыянальнай абароны

Палякі адзначаюць 100-годдзе стварэння Урада нацыянальнай абароны
ФОТА: PAP/RAFAŁ GUZ

Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помнікаў Айцам незалежнасці Польшчы.

У Польшчы адзначаецца 100-я гадавіна стварэння Урада нацыянальнай абароны. З гэтай нагоды прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помнікаў Айцам незалежнасці Польшчы, у тым ліку Вінцэнты Вітасу, які ўзначаліў гэты ўрад, паведамляе «Польскае радыё».

Стварэнне ўрада нацыянальнай абароны было першым крокам на шляху да перамогі ў Варшаўскай бітве, - адзначыў Дуда. Ён таксама дадаў, што ўрад Вітаса стаў найважнейшай падзеяй у гісторыі Польшчы, якой пагражаў бальшавіцкі напад.

«Бальшавікі былі амаль ля прадмесця Варшавы, пагроза была драматычнай, палітычная сітуацыя ўскладнялася. І ў гэты момант ніхто іншы як вялікі правадыр Народнага руху Вінцэнты Вітас пагадзіўся ўзяць на сябе гэтую небывалую адказнасць, якую ў нашы дні цяжка ўявіць, і ўзначаліў урад, які павінен быў стаць апошнім выратавальным колам Рэчы Паспалітай».

24 ліпеня 1920 года Юзаф Пілсудскі прызначыў Вінцэнты Вітаса прэм'ер-міністрам Рэспублікі нацыянальнай абароны. Вінцэнты Вітас тады ўпершыню заняў пасаду прэм'ер-міністра Польшчы.

Сёння таксама прэзідэнт Анджэй Дуда ў Бельведэры адкрыў залу Урада нацыянальнай абароны Вінцэнты Вітаса.

100-я гадавіна стварэння Урада нацыянальнай абароны адкрывае святкаванне 100-годдзя Варшаўскай бітвы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках