28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія ў АБСЕ зрабіла заяву з нагоды «выбараў» у Беларусі

9
Вялікабрытанія ў АБСЕ зрабіла заяву з нагоды «выбараў» у Беларусі

Народ Беларусі павінен вызначыць сваю будучыню і тое, як ёй кіруюць.

Вялікабрытанія ўважліва сочыць за развіццём падзей у Беларусі, асабліва ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі, заявіў намеснік кіраўніка дэлегацыі Вялікабрытаніі ў АБСЕ Нікола Мюрэй 2 ліпеня на пасяджэнні Сталай рады АБСЕ.

У сваёй заяве Мюрэй заявіў, што Вялікабрытанія ўжо выказвала занепакоенасць з нагоды арыштаў і затрыманняў у Беларусі журналістаў, блогераў, праваабаронцаў і мірных дэманстрантаў. Тэкст выступлення апублікаваны на сайце ўрада Вялікабрытаніі, паведамляе tut.by.

- На сённяшні дзень больш за 400 чалавек былі затрыманыя ці арыштаваныя, прычым шматлікім пагражае адміністрацыйнае пакаранне, напрыклад, штрафы, а некаторым - крымінальны пераслед. Сярод затрыманых былі журналісты і работнікі СМІ, якія асвятлялі падзеі, а таксама блогеры. Як сказаў у сваёй заяве ад 20 чэрвеня прадстаўнік у пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі, «журналісты выконваюць вырашальную ролю ў асвятленні падзей, якія прадстаўляюць грамадскі інтарэс, асабліва звязаных з выбарамі». Мы паўтараем яе заклік «забяспечыць журналістам магчымасць выконваць сваю працу і асвятляць публічныя сходы, не баючыся затрымання», - заявіў Мюрэй.

Ён нагадаў, што пры стварэнні АБСЕ краіны-ўдзельнікі заявілі, што будуць паважаць права сваіх грамадзян браць удзел у кіраванні сваёй краінай альбо наўпрост, альбо праз прадстаўнікоў, якіх яны свабодна выбіраюць шляхам сумленных выбараў.

- Вялікабрытанія занепакоеная затрыманнем Віктара Бабарыкі, аднаго з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, і яго сына Эдуарда. Мы таксама занепакоеныя расследаваннем МУС у сувязі з меркаваным дачыненнем іншага прэтэндэнта, Валерыя Цапкалы, да «незаконнай дзейнасці». Мы заклікаем беларускія ўлады вызваліць спадара Бабарыку і яго сына з папярэдняга зняволення і паважаць вяршэнства закона, уключаючы права на справядлівы судовы разбор. Мы таксама заклікаем беларускія ўлады вызваліць прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія падпалі адвольным арыштам і затрыманням.

Вялікабрытанія заклікала ўлады Беларусі «зрабіць захады, каб прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ і іншых арганізацый змаглі назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі».

- Вялікабрытанія пацвярджае падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Народ Беларусі павінен вызначыць сваю будучыню і тое, як ёй кіруюць. Як сябар беларускага народа, мы заклікаем улады зрабіць захады, неабходныя для правядзення бяспечных, мірных, свабодных і справядлівых выбараў, у тым ліку з удзелам незалежных назіральнікаў, - сказаў Мюрэй.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках