20 красавiка 2024, Субота, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску кіроўца без пасведчання пайшоў на таран міліцэйскага аўто

11
У Бабруйску кіроўца без пасведчання пайшоў на таран міліцэйскага аўто

Кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення.

У Бабруйску п'яны кіроўца без пасведчання пратараніў аўто Дэпартамента аховы, якое перацяла дарогу,паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава, піша tut.by.

Уначы ў Бабруйску патруль мясцовага аддзела аховы заўважыў Subaru Forester, які ехаў па ходніках. На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца кіроўца не рэагаваў і паспрабаваў уцячы.

Падчас пераследу ў горадзе хуткасць руху іншамаркі дасягала 120 км/г - была рэальная пагроза жыццю і здароўю іншых удзельнікаў дарожнага руху. Для спынення аўтамабіля былі прыцягнутыя дадатковыя групы затрымання.

У выніку міліцэйскі Geely перацяў парушальніку дарогу, але той не спыніўся і зладзіў лабавое сутыкненне са службовым аўто. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Высветлілася, што двое пасажыраў і кіроўца былі п'яныя. У апошняга - 2 праміле алкаголю. Права кіравання мужчына не меў. На парушальніка склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках