18 красавiка 2024, Чацвер, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

70-гадовы ксёндз Уладзіслаў Завальнюк закончыў адзіночнае паломніцтва на монаколе ў Будслаў

70-гадовы ксёндз Уладзіслаў Завальнюк закончыў адзіночнае паломніцтва на монаколе ў Будслаў
Фота: tut.by

Праз пандэмію паломніцтвы вялікімі групамі скасаваныя.

Настаяцель Чырвонага касцёла ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк здзейсніў 4-дзённую 132-кіламетровую адзіночную пілігрымку з Менска ў Будслаў, што на Мядзельшчыне, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Менск-Навіны».

Там 2 ліпеня ўрачыста адзначаюць прастольнае свята Будслаўскай іконы Божай Маці. Праз пандэмію паломніцтвы вялікімі групамі скасаваныя. Таму ксёндз Уладзіслаў надумаў выправіцца туды самастойна. У якасці транспартнага сродку абраў монакола, яздзе на якім навучыўся не так даўно.

Перад ад'ездам 29 чэрвеня ў Чырвоным касцёле прайшла служба. Праводзіць ксяндза прыехалі блізу 30 монаколавікаў. За гарадской мяжой паломнік перасоўваўся на монаколе ў адзіночку, у дарозе яго суправаджаў легкавы аўтамабіль.

Фота: tut.by

Напярэдадні вечарам журналісты здолелі звязацца з загадчыцай гаспадаркі Чырвонага касцёла Аленай Кабяк, якая суправаджала на маршруце ксяндза-каноніка. Вось што яна расказала:

– Зрабілі прыпынак у Даўгінаве, настаяцель адпачывае, – расказала яна. – Сёння (1 ліпеня) прайшлі 22 км. У першы дзень, як выправіліся з Менска, праехалі ад МКАД адрэзак 31 км. Надвор'е было нядрэннае, свяціла сонца. Цяжкім выдаўся аўторак, 30 чэрвеня, калі раніцай ліў моцны дождж. Уяўляеце, у нашай машыне залівае лабавое шкло вадой, а ксёндз Уладзіслаў едзе на монаколе. Ягоны жоўты плашч хоць уважаецца непрамакальным, але ўсё ж... А тут яшчэ разгуляўся моцны вецер, ды так, што імкнуўся сарваць нас з дарогі. Але потым надвор'е палепшала.

Паводле словаў А. Кабяк, настаяцель рухаецца з хуткасцю прыкладна 25 км/г. Праз 5-7 км робіць прыпынак, адпачывае 15–20 хв. і едзе далей. У дарозе праводзіць імшу і абрад адарацыі. Ехаць на монаколе на вялікую дыстанцыю няпроста: моцна стамляюцца спіна (трэба ўвесь час трымаць раўнавагу) і ногі (яны ж знаходзяцца без руху ў адным становішчы). І ўсё гэта даводзіцца цярпець чалавеку ва ўзросце. Да таго ж паломнік выконвае пост, цягам дзевяці дзён нічога не есць, а толькі ўжывае ваду. Дарэчы, пра ваду. У якім бы населеным пункце ён ні спыніўся, каб выпіць вады, усюды яго гасцінна сустракаюць мясцовыя жыхары.

Фота: tut.by

– Выходзяць, вітаюць, просяць добраславіць, – прадаўжае А. Кабяк. – Многія кіроўцы, абганяючы, прытарможваюць, фатаграфуюць нас. Пробашч пры гэтым знаходзіць магчымасць іх добраславіць.

Раніцай 2 ліпеня ксёндз Уладзіслаў прадоўжыў свой маршрут і да 11-й гадзіны прыбыў у месца прызначэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках