24 красавiка 2024, Серада, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэрыял "Чарнобыль" атрымаў сем узнагарод прэміі BAFTA

1
Сэрыял "Чарнобыль" атрымаў сем узнагарод прэміі BAFTA

Сэрыял уганараваны ўзнагародамі Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў.

Серыял "Чарнобыль" кампаніі HBO быў намінаваны ў 14 катэгорыях, у тым ліку як найлепшы міні-сэрыял на ўзнагароды BAFTA, Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў, пра гэта паведаміў сайт прэміі 17 ліпеня, інфармуе gordonua.com.

Шматсэрыйны фільм атрымаў узнагароды за рэжысуру, музыку, мантаж, уборы, працу мастака, гук, аператарскую працу.

Узнагароджанне мелася было адбыцца ўвесну, яго перанеслі праз пандэмію каранавірусу. Прэміі за дасягненні ў галіне тэлевізіі BAFTA ўручыць 31 ліпеня.

У верасні 2019 года сэрыял "Чарнобыль" здабыў 10 узнагарод прэміі "Эмі", яго намінавалі ў 19 катэгорыях.

Прэм'ера сэрыяла адбылася на HBO 6 траўня 2019 года. Стужка мае агулам пяць эпізодаў.

Фільм грунтуецца на падзеях 1986 года, калі адбыўся выбух чацвёртага рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Ролі выканалі Стэлан Скарсгард, Эмілі Ўотсан, Джарэд Гарыс, Джэсі Баклі. Здымаўся фільм на Ігналінскай АЭС у Літве, здымкі праходзілі таксама ва Украіне.

Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў красавіку 1986 года стала адной з найбуйнейшых прамысловых ядзерных катастроф у гісторыі. Паводле міжнароднай шкалы ядзерных падзей, прынятай у 1988 годзе, аварыя на ЧАЭС - адна з дзвюх, якую ацанілі на максімальны, сёмы, узровень небяспекі. Параўнальная з ёй маштабамі толькі катастрофа на японскай АЭС "Фукусіма-1" 2011 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках