Беларусы правялі акцыю салідарнасці ў Парыжы і адправілі ліст прэзідэнту Францыі
2- 14.07.2020, 19:58
- 19,456
Акцыя салідарнасці беларусаў у Францыі прайшла ў Парыжы ў Дзень узяцця Бастыліі.
Са слоў журналіста Андрэя Вайтовіча, беларусы каталіся на роварах з бел-чырвона-белымі сцягамі ля ракі Сены. Яны спыніліся каля сабора Нотр-Дам і каля будынку французскага міністэрства замежных спраў, паведамляе «Радыё Свабода».
Сёння беларусы накіравалі прэзідэнту Францыі Эманyэлю Макрону ліст з заклікам адрэагаваць на выказванні Лукашэнкі, які назваў уведзены ў Францыі карантын палітычным актам, з дапамогай якога ўлады «сагналі з вуліц «жоўтых камізэлек».