25 красавiка 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт газу «Газпрома» абрынуўся амаль на $100

3
Кошт газу «Газпрома» абрынуўся амаль на $100

Экспартны кошт расейскага газу ўпаў на 37%.

За год экспартны кошт газу Газпрома ўпаў амаль на 100 даляраў за тысячу кубаметраў, піша ў аўторак, 14 ліпеня, ТАСС са спасылкай на прэзентацыю кампаніі.

Так, у першым квартале летась газ экспартаваўся па $259,1, а ў першым квартале сёлета - у сярэднім па $162,1 за тысячу кубаметраў.

Пры гэтым у чацвёртым квартале 2019 года кошт складаў $198 за тысячу куб. м.

У той жа час, у кошт газу Газпрома ў Расеі ў першым квартале склаў 4 181 рубель за тысячу куб. м супраць 4 141 рубля годам раней.

За справаздачны перыяд кампанія здабыла 123,5 млрд куб. м. газу супраць 137 млрд куб. м. годам раней.

Раней паведамлялася, што за чатыры месяцы 2020 года даходы Расеі ад экспарту нафты ўпалі на 25%, а ад экспарту газу - на 52%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках