12 жнiўня 2020, Серада, 6:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаб Віктара Бабарыкі: Улада прызнала перамогу нашага кандыдата

29
Штаб Віктара Бабарыкі: Улада прызнала перамогу нашага кандыдата
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

Цяпер мы дакладна ведаем, што нас - большасць.

Каардынатарка штаба Марыя Калеснікава падчас прэс-канфэрэнцыі заявіла, што адмова ў рэгістрацыі Віктара Бабарыкі – наўпроставая прыкмета таго, што «ўлада баіцца», піша tut.by.

- Не дапусціўшы Віктара, улада пацвердзіла свой страх, пацвердзіла, што больш не можа кантраляваць паводзіны людзей на выбарчых участках. Не дапусціўшы Віктара да выбараў, улада пацвердзіла перамогу Віктара. Цяпер мы дакладна ведаем, што нас - большасць, улады - меншасць, таму ўсіх моцных кандыдатаў яны не дапускаюць, - заявіла Калеснікава. - Сёння ўсім нам плюнулі ў твар і паспрабавалі адабраць нашу будучыню і нашу надзею.