20 красавiка 2024, Субота, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Украіна пасля паслаблення карантыну зноў цікавіць інвестараў

Bloomberg: Украіна пасля паслаблення карантыну зноў цікавіць інвестараў

Цікавасць уяўляюць каштоўныя паперы.

Для пазыковых рынкаў развіваных краін найгоршая частка новага крызісу ўжо ў мінулым. Так мяркуе фондавы мэнэджар кампаніі Lazard Asset Management, які шукае магчымасці ва Украіне, Інданезіі і Мексіцы. «Мы не разглядаем ніякія іншыя краіны, якім пагражае абясцэненне крэдытаў у найбліжэйшай будучыні. Гэтыя краіны паказалі, што яны не збіраюцца выкарыстоўваць беспрэцэдэнтны крызіс як апраўданне, каб не плаціць», - сказала Bloomberg (пераклад - unian.net) нью-ёркская мэнэджарка Дэніс Сайман, якая вядзе нагляд за стратэгіяй для пазыковых рынкаў развіваных краін. Сайман дапамагае кіраваць фондам на 128,35 мільёнаў даляраў, які сёлета апярэдзіў 98% сваіх апанентаў.

Дух аптымізму вяртаецца пасля пэўнага спаўзання суверэнных бондаў у праблемную зону на фоне таго, як пандэмія каранавіруса прымусіла краіны пайсці на карантын, кошты нафты абрынуліся, а ліквіднасць скарацілася. Цяпер запуск эканомік, а таксама хваля фіскальных і манетарных стымулаў дапамаглі адрадзіць апетыт да рызыкі.

У Bloomberg Barclays зафіксавалі рост даляравай запазычанасці развіваных рынкаў, цягам трох месяцаў. Са слоў Сайман, развіваныя краіны пераадолелі пандэмічны шок з дапамогай захадаў забеспячэння ліквіднасці, доступу да магчымасцяў рэфінансавання і дапамогі з боку двухбаковых і шматбаковых пазычальнікаў. «Яны зразумелі, што значна лягчэй працаваць над перамовамі аб дапамозе з адным інстытутам або адной краінай», - сказала экспэртка.

«Калі ж гаворка ідзе аб працы з прыватным сектарам, даводзіцца мець справу з усімі гэтымі інвестарамі. І гэта больш складаны працэс», - дадала яна. Са слоў Сайман, яе цікавіць Украіна, бо яна прадаўжае структурныя рэформы і супрацоўнічае З МВФ. Акрамя таго, Інданезія выступае з цікавымі прапановамі ў сферы доўгатэрміновых бондаў. Некаторыя квазісуверэнныя бонды ў Мексіцы таксама прывабныя. Яна таксама прагназуе, што валюты развіваных краін могуць у другой палове года крыху «адскочыць назад», што дапаможа развеяць занепакоенасць аб няўзгодненасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках