20 красавiка 2024, Субота, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі: Адмова рэгістрацыі Віктара Бабарыкі абавязкова будзе мець наступствы

12
Кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі: Адмова рэгістрацыі Віктара Бабарыкі абавязкова будзе мець наступствы
ДЗІРК ШУБЕЛЬ
ФОТА: TUT.BY

Брусэль распавёў пра свае патрабаванні да беларускіх уладаў.

Сёння ў Еўрапейскім парламенце прайшло пашыранае пасяджэнне дэлегацыі што да сувязяў з Беларуссю, паведамляе карэспандэнт сайта Charter97.org у Брусэлі.

Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі Дзірк Шубель пачаў свой выступ са станоўчых момантаў у паляпшэнні стасункаў ЕЗ - Беларусь пасля скасавання большай часткі санкцый у 2016 годзе: шматлікія дыялогі, супрацоўніцтва ў сферы бізнэсу, падрыхтоўкі дамовы i праграм для партнёрства, спрашчэнне візавага рэжыму.

«Аднак, у высновах Еўракамісіі выразна сказана, што мы можам ісці далей, толькі калі будуць зробленыя адчувальныя крокі ў галіне дэмакратыі, вяршэнства закона, правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў».

«І цяпер мы, вядома, у вельмі складанай сітуацыі, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў», - адзначыў Дзірк Шубель і нагадаў пра шматлікія патрабаванні ЕЗ вызваліць Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага, Паўла Севярынца, Міколу Статкевіча.

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі яшчэ раз пералічыў чаканні ЕЗ: «Мы чакаем вызвалення ўсіх тых, хто быў змешчаны ў турму цягам апошніх некалькіх тыдняў паводле палітычных прычын напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Мы таксама чакаем, што ўсе тыя, хто сабраў больш за 100 тысяч подпісаў, будуць зарэгістраваныя».

«Мы таксама хочам, каб удзельнікам выбарчай кампаніі было дазволена выкарыстоўваць для кампаніі цэнтры гарадоў, а не толькі гарадскія ўскраіны», - сказаў Дзірк Шубель.

«І, вядома, самая галоўная тэма - гэта адсутнасць гвалту з боку ўладаў. Мы не прымаем ніякага гвалту ў дачыненні да каго-небудзь з дэманстрантаў. Гэта наша патрабаванне», - заявіў дыпламат.

Акрамя таго, ЕЗ чакае запрашэння для назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ: «Ужо так позна, што ўжо немагчыма сфармаваць паўнавартасную назіральную місію. Але, як мне стала вядома, БДІПЧ АБСЕ гатовая паслаць місію ў зменшаным складзе. І я спадзяюся, паколькі цяпер праходзіць пасяджэнне ЦВК для рэгістрацыі кандыдатаў, што запрашэнне будзе высланае найбліжэйшым часам».

У размове аб пачатку выканання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму кіраўнік Прадстаўніцтва Еўразвязу сказаў: «Я вельмі спадзяюся, што ў недалёкай будучыні.

Гэта таксама будзе залежаць ад таго, як будзе пераадольвацца крызіс, выкліканы COVID-19. Мы бачым, што колькасць новых выпадкаў памяншаецца, і мы спадзяемся, што гэта рэальная сітуацыя і тэндэнцыя. Тады б гэта азначала, што становішча спраў паляпшаецца.

Але нам бы хацелася, каб урад даваў дакладныя інструкцыі і выконваў рэкамендацыі САЗ».

У каментары адмовы ў рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі сказаў: «Гэта дрэнны крок. І гэта абавязкова будзе мець наступствы. Гэта не ёсць добра.

Я думаю, што неабходна будзе пачакаць 3-4 тыдні да дня выбараў. І толькі пасля гэтага нам трэба будзе паглядзець і вызначыць, як наша супрацоўніцтва з Беларуссю можа быць працягнутае».

У заключэнне, Дзірк Шубель адзначыў, што «надзвычай важна» не страціць супольных дасягненняў, аб якіх дыпламат казаў у спрэчках свайго выступу, уключаючы правядзенне сустрэч, якія, на ягоную думку, будуць прадаўжацца.

«Што тычыцца іншых праблемных пытанняў, астатнім пытаннем нам трэба будзе, ці патрэбна нам будзе новая палітыка ў будучыні. Я думаю, што цяперашняя палітыка працавала даволі добра дагэтуль. Але, відавочна, нам трэба дачакацца вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія мы зможам убачыць толькі 9 жніўня і пасля гэтага дня».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках