19 красавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі зарэгістравалі першы выпадак заражэння COVID-19 ва ўлонні маці

У Францыі зарэгістравалі першы выпадак заражэння COVID-19 ва ўлонні маці
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Каранавірус можа перадавацца ад маці дзіцяці.

Французскія лекары пацвердзілі першы выпадак перадачы новага каранавіруса дзіцяці ва ўлонні маці, піша «Новое время».

Як піша The Guardian, у немаўляці цягам некалькіх дзён пасля нараджэння развілося запаленне ў галаўным мозгу. Запаленне, паводле звестак лекараў, паўстала пасля інфікавання каранавірусам ва ўлонні маці. Нованароджаны хлопчык ачуняў.

«На жаль, у гэтым выпадку няма ніякіх сумневаў з нагоды шляхоў перадачы віруса», - заявіў Даніэль Дэ Лука, галоўны лекар аддзялення педыятрыі і нэанатальнай інтэнсіўнай тэрапіі лякарні імя Антуана Беклера ў Парыжы.

23-гадовая цяжарная жанчына была шпіталізаваная 23 сакавіка з высокай тэмпературай і моцным кашлем. Вынікі тэставання на COVID-19 паказалі станоўчы вынік.

Праз тры дні пасля шпіталізацыі выявілі прыкметы дыстрэсу плоду, і лекары правялі экстраннае кесарава сячэнне пад агульным наркозам. Дзіця было неадкладна ізаляванае ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных і інтубаванае.

У крыві і вадкасці з лёгкіх дзіцяці выявілі інфекцыю COVID-19. Больш падрабязныя аналізы паказалі, што вірус трапіў з крыві маці ў плацэнту, дзе ён выклікаў запаленне, а затым адбылося заражэнне плоду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках