19 красавiка 2024, Пятніца, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар перайшоў чырвоную рысу

22
Дыктатар перайшоў чырвоную рысу

Трэба проста адказаць самім сабе на адно важнае пытанне.

Добры дзень, беларус. Я - гэта ты, а ты - гэта я, разам мы - Народ, піша тэлеграм-канал МКБ.

Сёння, 14 ліпеня, ЦІрК канчаткова забраў ва ўсіх нас права голасу, права выбіраць.

Рэальныя канкурэнты сядзяць у турме ці не дапушчаныя, а трохпрацэнтны дыктатар зладзіў цырк шапіто.

Няважна нават, за каго я хацеў прагаласаваць. Важна тое, што ў мяне незаконна забралі гэта права. Я глыбока абражаны і абураны, як за сябе, так і за ўсіх нас. Дыктатар перайшоў чырвоную рысу.

Што рабіць, спытаеш ты? А проста адкажы на адно пытанне. Ці гатовы ты (так, менавіта ТЫ) развязаць гэтую праблему, або ўзваліць яе на плечы сваіх дзяцей і ўнукаў ?!

Я - не. Я не хачу пакідаць такое бязладдзе ні сабе, ні сваім нашчадкам. І я буду змагацца за гэта, я буду абараняць свой выбар! Ні праз год, ні праз месяц, а цяпер.

Сёння а 19:00 на цэнтральных вуліцах твайго горада, інакш будзе позна.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках