26 красавiка 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз папярэджвае

4
Еўразвяз папярэджвае

Брусэль паслаў рэжыму Лукашэнкі выразны сігнал.

Назіраючы за ходам беларускіх «выбараў», заходнія палітыкі ўсё больш крытычна выказваюцца на іх адрас. У Еўрапарламенце адбыліся дэбаты на міжнародную праблематыку і захаванне правоў чалавека, дзе абмяркоўвалася і сітуацыя ў Беларусі, піша «БелГазета».

Перад еўрадэпутатамі выступіў Жазэп Барэль - вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі. Ён выказаў устурбаванасць пераследамі і арыштамі ўдзельнікаў перадвыбарчай кампаніі ў нашай краіне.

Андрус Кубілюс заявіў, што за 26 гадоў аўтарытарнага кіравання Лукашэнкі людзі ў Беларусі заслугоўваюць перамен і больш за палову насельніцтва краіны жадае змен. Ён адзначыў, што культурная эліта краіны выступае з крытыкай дзеянняў уладаў, а блогеры стварылі сапраўдную «сетка супраціву». Кубілюс заклікаў пазначыць пазіцыю ЕЗ трыма пасланнямі: першае - беларусам пра салідарнасць з імі ў іх імкненні да змен; другое - беларускай наменклатуры пра тое, што калі пераследы прадоўжацца, а палітвязні не будуць вызваленыя, то пасля гэтага будуць санкцыі; трэцяе - пасланне самім сабе аб тым, што неабходна далей бараніць правы і свабоды суседзяў.

На думку Робэрта Бедрані, палітыка ЕЗ у дачыненні да Беларусі павінна мець выразныя «чырвоныя лініі». Пятрас Аўштравічус адзначыў, што грамадская незадаволенасць палітыкай уладаў вылілася ў акцыі пратэсту, а рэжым з яго рэпрэсіямі, запалохваннем і масавымі арыштамі затрымаўся ў мінулым, таму санкцыі ў дачыненні да краіны аслабілі занадта рана. Свой выступ Аўштравічус скончыў словамі «Жыве Беларусь!»

У канцы дэбатаў Барэль паведаміў, што кіраўніцтва Еўразвязу ўжо накіравала праз афіцыйныя каналы папярэджанне беларускім уладам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках