«Толькі разам»: беларусы Філадэльфіі правялі акцыю салідарнасці
1- 11.07.2020, 20:50
- 18,525
Падтрымка палітвязняў не слабее.
Беларуская дыяспара ў Філадэльфіі прадаўжае падтрымліваць сваіх суайчыннікаў, якія выходзяць на акцыі па ўсёй Беларусі і ў многіх краінах свету. 11 ліпеня беларуская дыяспара ў ЗША правяла акцыю салідарнасці, паведаміў Сharter97.org грамадскі актывіст Вадзім Васільеў.
«Беларусам, якія жывуць у CША, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім палітычным зняволеным, а таксама людзям, якія цяпер мітынгуюць супраць рэпрэсій. Толькі разам! Жыве Беларусь» - распавёў грамадскі актывіст.