29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будзем разам і Беларусь стане вольнай

6
Будзем разам і Беларусь стане вольнай

19:00, 19-ы дзень Флэшмобу салідарнасці.

Учора Еўрапарламент далучыўся да салідарнасці з беларусамі. У Брусэлі адбылася онлайн-акцыя пад назвай «Час перамен. Салідарнасць з людзьмі ў Беларусі». Еўрапейскія дэпутаты выказалі сваю падтрымку з беларусамі, якія ўдзельнічаюць у акцыях салідарнасці і заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў.

Падтрымаць тых, хто змагаецца за перамены ў нашай краіне, можаце і вы, узяўшы ўдзел у Флэшмобе салідарнасці.

Нагадаем, пачынаючы з 23 чэрвеня, а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгочам рондалямі або ўключаем музыку.

Акцыі салідарнасці праходзяць па ўсім свеце. Беларусы выходзілі на пікеты і мітынгі больш як у 70 гарадах планеты.

Дарагія чытачы! Дасылайце нам на адрас [email protected] і ў нашы сацсеткі фатаграфіі і відэа свайго ўдзелу ў Флэшмобе салідарнасці.

«Фэйсбук»,

Telegram,

«Вконтакте»,

«Одноклассники».

19:00 Лукашэнка ўцякае з Беларусі, перамяніўшыся ў жаночую сукенку. Відэаролік пра апошнія падзеі ў Беларусі з'явіўся ў YouTube.

19:00 Менскі мікрараён Грушаўка. Хтосьці гучна ўключае музыку, а хтосьці вывешвае сцягі.

19:00 Піша ўдзельнік Флэшмобу:

- У нас 13-павярховы дом-слупок пасярод квартала, і мы з сябрамі падымаемся на дах, становімся на чатыры бакі і стукаем па вялікіх рондалях адначасова, але не часта, а так, каб атрымлівалася як бой гадзінніка. Выходзіць рэальна выдатна і эфектна так.

Робім так ужо тыдзень, за гэты час мы ўбачылі, што ў раёне чуем яшчэ чалавек дзесяць, можа больш, з усіх бакоў. Музыка, шум, грукатанне, свіст, гоман, вельмі выдатна!

19:00 Вельмі кранальнае відэа.

19:00 "Калі аднаму грымець сумна - можна і разам сабрацца. І гучней, і весялей, і планы на будучыню ёсць з кім абмеркаваць. Чакаем такой жа карціны на астатніх балконах краіны", - пішуць удзельнікі Флэшмобу Салідарнасці.

19:00 "Дзе б вы не былі, беларусы, дома або ў дарозе, а 19.00 - гэта святое. Уключаем!" - кажа ўдзельнік флэшмобу.

19:00 Спяваем усёй сям'ёй!

19:00 Піша чытач Telegram-канала "Баста!":

- Тое, што мы робім кожны дзень а сёмай вечара, тое, што стала для нас звыклым, гэта наша сіла, гэта стыхія. У мяне бацька - вайсковы марак, і рос я ў такім асяроддзі, спецыфічнага жаргону, ад яго і нахапаўся. Таму ўсё гэта нагадвае мне вось што: спачатку падзьмуў ветрык свабоды, злёгку узбунтаваўшы водную роўнядзь, потым хвалі станавіліся ўсё большыя і большыя, і неўзабаве будзе добры такі моцны шторм.

Саша, ты чуеш гэты шум кожны вечар? Я ў сябе ў двары чую, гэта шторм наганяе твой дзіравы гнілы карабель.

Гэта табе чырвоны ўзровень небяспекі народ абвясціў, уцякай пакуль цэлы.

19:00 "Пагоня" з далёкіх 90-ых у выкананні Анжалікі Агурбаш. Было і такое. Будзе яшчэ лепш!

19:00 Гародня і Жлобін - з намі!

19:00 А так - і пачуюць, і ўбачаць. Менск.

19:00 Кожны дзень - новыя відэа з бел-чырвона-белымі сцягамі, якімі размахваюць з вокнаў. Хто не чуе - убачыць!

19:00 Удзельнікі Флэшмобу не здраджваюць ужо складзеным традыцыям. У справу пайшлі рондалі!

19:00 Музыка рэвалюцыі на флэшмобе ў Менску!

19:00 Менск, Малінаўка

19:00 А вось і першае відэа ад удзельнікаў Флэшмобу салідарнасці. Дзіцячыя бубны - гучна і весела!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках