24 красавiка 2024, Серада, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна дасягнула рэкорднага паказчыка імпарту газу з ЕЗ

5
Украіна дасягнула рэкорднага паказчыка імпарту газу з ЕЗ

Дзённы паказчык імпарту газу дасягнуў 70 млн кубічных метраў

Дзённы паказчык імпарту газу з Еўразвязу ва Украіну дасягнуў паказчыка 70 млн кубічных метраў. Гэта з'яўляецца рэкордным паказчыкам імпарту газу з 2014 года, піша rbc.ua.

Пра гэта ў Facebook паведаміў генеральны дырэктар ТАА «Аператар ГТС Украіны» Сяргей Макагон.

З ягоных слоў, значнага росту паказчыкаў імпарту газу ўдалося дасягнуць дзякуючы стварэнню віртуальных пунктаў на межах з Польшчай і Вугоршчынай і запуску віртуальнага рэверсу.

«Яшчэ летась максімальная магутнасць па імпарту не перавышала 66 млн кубічных метра на дзень і была абмежаваная існай інфраструктурай. Цяпер жа з віртуальным рэверсам імпарт можа дасягаць 170 млн кубічных метра за дзень», - напісаў Макагон.

Ён адзначыў, што большая частка імпарту ідзе на сезоннае запампоўванне ў падземнае сховішча газу.

«Калі яшчэ 2 гады таму асноўную частку газу запампоўваў «Нафтагаз», то сёлета значныя аб'ёмы запампоўваюць еўрапейскія кампаніі. А гэта дадатковы значны даход у бюджэт Украіны», - адзначыў Макагон.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках