23 красавiка 2024, aўторак, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Токіа клубам і барам заплацяць па $4,6 тысячы за тое, што яны не працуюць

У Токіа клубам і барам заплацяць па $4,6 тысячы за тое, што яны не працуюць
ФОТА: DEPOSITPHOTOS.COM

Паводле закона гарадская ўлада не можа прымусіць установы зачыніцца, таму вырашыла падтрымаць іх эканамічна.

Улады Токіа прынялі пастанову плаціць уладальнікам начных клубаў і бараў за тое, каб тыя не працавалі. Пра гэта 10 ліпеня паведамляе The Guardian (пераклад - gordonua.com).

Пастанова прынятая пасля таго, як зафіксавалі ўсплёск новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19, паведамляе выданне.

Паводле закона гарадская ўлада не можа прымусіць установы зачыніцца, таму вырашыла падтрымаць іх эканамічна.

Кожны бар і начны клуб атрымае $4670 за тое, што зачыніцца на 10 і больш дзён.

Паводле стану на 10 ліпеня ва ўсім свеце каранавірусам заразілася больш за 12,27 млн, з іх больш за 6,7 млн вылечылася, а 554,9 тысяч памерла. Японскае агенцтва Kyodo са спасылкай на звесткі ўрада сталіцы паведаміла, што 10 ліпеня ў Токіа каранавірусам заразілася 243 чалавекі.

Успышка каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў канцы 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках