28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нам пра ваду не маглі адразу сказаць - і хочуць, каб мы верылі пра АЭС?»

5
«Нам пра ваду не маглі адразу сказаць - і хочуць, каб мы верылі пра АЭС?»
ФОТА: SVABODA.ORG (RFE/RL)

Сітуацыя з вадой у Менску, якую доўга не тлумачылі, хвалюе многіх і не толькі праз ваду.

Пытанне ўжо не толькі ў тым, як менавіта смярдзючая вада з'явілася ў трубах і як хутка з праблемай спраўляліся, а ў тым, ці магу я разлічваць на інфармацыю ад уладаў у выпадках іншых НЗ, піша журналістка kp.by Вольга Шастакова.

Скажу не як журналістка, а як жыхарка Фрунзенскага раёна. У мяне ў той дзень адгул быў, я прачнулася да поўдня, уключыла ваду і... Атрымала што атрымала, як і яшчэ сотні тысяч чалавек.

Я кінулася ў інтэрнэт па інфармацыю - чаго не змаглі зрабіць тысячы пенсіянераў, напрыклад. Але некалькі гадзін ні я, ні калегі не маглі зразумець, што гэта, адкуль, і галоўнае - што рабіць

У чым праблема - прарыў, уцечка, дадатак, пацук пратухлы, дзядзька Вася вентыль не той закруціў? Ці можна ёю посуд мыць? Рукі з мылам ці гародніну ў салата? Галаву вымыць? Піць, урэшце.

Першыя каментары перакласці на «чалавечы» было складана нават журналістам.. Што такое «для бытавых патрэб»? Гэта мыць посуд ці змыць у прыбіральні?

Так, хутчэй за ўсё чалавек не будзе гатаваць на вадзе з такім смуродам. Але першы каментар «з ёй усё ок акрамя паху» меў на ўвазе, што піць яе можна! А пахі, нагадаю, у нас цяпер адчуваюць не ўсе...

Да моманту, калі Міністэрства аховы здароўя і іншыя афіцыйныя асобы пачалі выдаваць нешта зразумелае, я (мы ўсе!) ужо ўбачылі ў тэлеграм-каналах чыесьці рукі ў пухірах і ў сыпу, у сацыяльных сетках напісалі пра «ўцечку аміяку», патэлефанаваў сябар з Масквы са словамі «кажуць, у вас хімікаты ў трубах!»

Па каментарах было ясна толькі «нешта здарылася, мы нешта робім і калі-небудзь выправім». У мяне пытанне, чаму пра ўсё так цяжка казаць уголас, і казаць своечасова і зразумела.

Пра тое, што піць ваду нельга, напісалі да вечара. Колькі людзей яе піла? Прыгатавала на ёй ежу? Ва ўсіх нас (таму што я таксама паспела зрабіць кашу, калі вада смярдзела не моцна) цяпер - асабістая прэтэнзія да тых, хто своечасова інфармацыю не даў.

Калі я чую слова важнага чыноўніка пра «абсалютна шараговую сітуацыю» і мімаходзь «цяпер ужо грамадзяне могуць памыцца» (праз два дні!), эмоцыі мае складана апісаць. Хочацца даведацца, дзе ў яго жыллё. Вялiкае падазрэнне, не ў Фрунзенскім раёне.

Фразу «а хутка ж у іх яшчэ і АЭС будзе» я пачула ад многіх. Прычым менавіта «ў іх», хоць АЭС будзе ва ўсёй краіны. Але ж менавіта «яны», калі што, павінны сказаць «нам» хавацца, ці не выходзіць на вуліцу, ці - «усё ў парадку, невялікая няспраўнасць» або нават «пагалоскі, усё добра». Але, разумееце, у апошняе мы проста не паверым. На жаль, нават у праўду.

«Мы» баімся таго, што будзе адбывацца, пакуль наверсе будуць вырашаць, якую менавіта інфармацыю, колькі і праз якія афіцыйныя каналы даваць людзям. І як бы яе выдаць так, каб нязручных пытанняў не задалі.

Мая асабістая думка: калі апытаць людзей, ці вераць яны афіцыйным лічбам Міністэрства аховы здароўя пра захварэлых і памерлых ад каранавіруса, вынік апытання вельмі не спадабаецца Міністэрству аховы здароўя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках