19 сакавiка 2024, aўторак, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я з Гомеля шукае падтрымкі ў ААН

7
Сям'я з Гомеля шукае падтрымкі ў ААН
РУСТАМ І ВОЛЬГА ПЛОТНІКАВЫ
ФОТА: LEANID SUDALENKA

Гамяльчукі маюць намер даць адпор беларускім уладам.

10 ліпеня муж і жонка Рустам і Вольга Плотнікавы накіравалі індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН правоў чалавека. Яны абвінавачваюць беларускія ўлады ў парушэнні іх права на мірны сход і выказванне меркавання, піша «Гомельская вясна».

Канфліктная сітуацыя, якая патрабуе ўмяшання міжнароднай структуры - Камітэта ААН правоў чалавека, пачалася 7 траўня гэтага года на цэнтральнай плошчы ім. Леніна ў Гомелі.

У гэты дзень Рустам і Вольга ўзялі ўдзел у акцыі ў падтрымку арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага. Калі пачаліся затрыманні, мужа і жонку затрымалі і заштурхалі ў міліцэйскі аўтобус аднымі з першых. Пасля дастаўлення ў міліцыю і складання пратаколаў, іх, роўна як і іншых, блізу 20 затрыманых удзельнікаў акцыі адпусцілі. Абвінавачванне выставілі стандартнае - «парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства» (артыкул 23.34 КоАП).

29 траўня суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок асудзіў мужа і жонку да штрафу ў 10 базавых велічынь кожнаму. Абскарджанне судовага вердыкту ў абласным судзе выніку не прынесла - 8 ліпеня суд другой інстанцыі пакінуў іх скаргі без задавальнення.

Пасля апеляцыйнай інстанцыі Плотнікавы звярнуліся ў Камітэт правоў чалавека. Рустам і Вольга ўважае, што іх удзел у мірным сходзе грамадзян не прынесла нікому ніякіх шкодных наступстваў, а адміністрацыйны пераслед з'яўляецца рэпрэсіямі ў грамадзян, якія патрабуюць у краіне перамен.

Трэба адзначыць, што на працягу апошніх гадоў Камітэт правоў чалавека прыняў не адзін дзясятак рашэнняў, у якіх падвяргаў рэзкай крытыцы чыноўнікаў, якія ўвялі ў Гомелі фактычнае табу на мірныя сходы. Нягледзячы на крытыку з боку ААНаўскага камітэта гарадскія чыноўнікі працягваюць татальна забараняць любыя ініцыятывы грамадзян, якія праводзяцца без дазволу ўлады.

Нагадаем, 7 траўня ў цэнтры Гомеля на плошчы Леніна прайшла акцыя падтрымкі гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага. Сабралася блізу 40 чалавек, людзі скандавалі «Стоп таракан! Но пасаран!».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках