19 сакавiка 2024, aўторак, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімскую сінагогу зноў выставілі на аўкцыён

11
Слонімскую сінагогу зноў выставілі на аўкцыён

Яна патаннела на 14 тысяч рублёў.

З першага разу гістарычны помнік, якім з'яўляецца слонімская сінагога, з аўкцыёну 15 чэрвеня прадаць не змаглі, піша gs.by. Ахвочых набыць яе за 137 тысяч тады не знайшлося. І вось Слонімскі райвыканкам прызначыў новую дату аўкцыёну - 13 жніўня.

Выстаўленая новая першапачатковая цана лота - 123 тысячы 300 рублёў. Плануе выкупіць сінагогу Фонд габрэйскай спадчыны.

У 2018 годзе ён фінансаваў работы абследавання сінагогі, а таксама рамонт даху і ўстаноўку спецыяльнага абсталявання для кантролю за зменамі канструкцыі будынка. У прэс-рэлізе фонду гаворыцца, што яго прадстаўнікі чакаюць, калі старадаўні будынак зноў выставяць на аўкцыён.

Спецыялісты разумеюць, што для захавання Слонімскай сінагогі спатрэбіцца дастаткова вялікая сума, блізу пяці мільёнаў еўраў.

Таму зараз прадстаўнікі фонду актыўна ўзаемадзейнічаюць з рознымі дабрачыннымі арганізацыямі і запрашаюць іх да супрацоўніцтва.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках