18 красавiка 2024, Чацвер, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтрыга на выбарах у Польшчы: апошняе апытанне не вызначыла яўнага лідара

2
Інтрыга на выбарах у Польшчы: апошняе апытанне не вызначыла яўнага лідара

Анджэй Дуда і Рафал Тшаскоўскі маюць практычна аднолькавыя шанцы на перамогу.

Паводле апошняга апытання IBRIS для Onet, абодва кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы - Анджэй Дуда і Рафал Тшаскоўскі - маюць практычна аднолькавыя шанцы на перамогу.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Перад галасаваннем у другім туры выбараў, які адбудзецца ў нядзелю 12 ліпеня, апазіцыйны кандыдат Рафал Тшаскоўскі лідаруе з мінімальным адрывам. Ён атрымаў падтрымку 47,4% выбаршчыкаў.

Прэзідэнта Анджэя Дуду падтрымліваюць 45,7% рэспандэнтаў.

Важна, што 6,9% апытаных дагэтуль не вызначыліся, за каго аддадуць свой голас.

«На падставе гэтых вынікаў немагчыма вызначыць, хто пераможа на выбарах у нядзелю. Вынік павінен быць прачытаны як нічыя», - пракаментаваў вынікі апытання Марцін Дума, прэзідэнт IBRIS.

Нагадаем, Дуда перамог у першым туры, набраўшы 43,5% галасоў. Рафал Тшаскоўскі быў другім з 30,5%. Прыход склаў 64,5%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках