20 красавiка 2024, Субота, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі нафты ў свеце знізіліся да мінімуму за дзевяць гадоў

1
Пастаўкі нафты ў свеце знізіліся да мінімуму за дзевяць гадоў

Гэта адбылося на фоне каранавіруса і ўгоды аб скарачэнні здабычы.

Пастаўкі нафты ў свеце ў чэрвені 2020 года ўпалі да дзявяцігадовага мінімуму і склалі 86,9 млн барэляў на дзень, гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА). Апошні раз нафтавыя кампаніі выпрацоўвалі такі мізэр у 2011 годзе, паведамляе РБК.

«У чэрвені сусветная здабыча нафты ўпала да дзявяцігадовага мінімуму, пасля таго як Савудаўская Арабія скараціла сваю вытворчасць на дадатковыя 1 млн барэляў нафты на дзень звыш абавязацельстваў згодна з угодай ОРЕС+, і здабыча як у Іраку, так і ў ЗША скарацілася прыкладна на 0,5 млн барэляў на дзень», - гаворыцца ў дакладзе.

На фоне пандэміі каранавіруса і падзення попыту найбуйнейшыя вытворцы нафты, уключаючы Расею і Савудаўскую Арабію, уклалі пагадненне аб рэкордным зніжэнні здабычы на 9,7 млн тон барэляў за дзень у рамках угоды ОРЕС+, якая будзе дзейнічаць два гады - з 1 траўня 2020 года да пачатку траўня 2022 года. Акрамя таго, аб скарачэнні дамовіліся і краіны G20, якія не ўваходзяць у ОРЕС+, у тым ліку ЗША і Канада. У выніку сумарнае зніжэнне здабычы ў свеце можа скласці амаль 19 млн барэляў за дзень, або амаль 20%, паведамляла намесніца кіраўніка бюро Energy Intelligence Аміна Бакр са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле інфармацыі МЭА, здабыча нафты ў чэрвені 2020 года абрынулася больш чым на 13% у параўнанні з чэрвенем 2019 года, калі яна перавышала 100 млн барэляў на дзень.

Экспэрты агенцтва прагназуюць, што агулам у 2020 годзе попыт на нафту знізіцца на 7,9 млн барэляў, да 92,1 млн барэляў, праз пандэмію COVID-19 і карантыну ў многіх краінах. Яны папярэджваюць аб рызыцы новых абмежаванняў праз абвастрэнне сітуацыі з каранавірусам у ЗША, Бразіліі, Расеі і Савудаўскай Арабіі. Рост попыту на нафту прагназуецца толькі ў 2021 годзе - да 97,4 млн барэляў на дзень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках