25 красавiка 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Бабарыка: Тата ўбачыў у беларусах мужнасць і смеласць для барацьбы за свае правы

13
Марыя Бабарыка: Тата ўбачыў у беларусах мужнасць і смеласць для барацьбы за свае правы
Марыя Бабарыка

Марыя Бабарыка падтрымала ўсіх беларускіх палітвязняў.

Дачка Віктара Бабарыкі і сястра Эдуарда Бабарыкі Марыя запісала чарговы відэазварот, перадаўшы словы падтрымкі сем'ям затрыманых сяброў бацькі, ягонай памочніцы, калегаў, затрыманых актывістаў, журналістаў і блогераў, сям'і Мікалая Статкевіча, паведамляе tut.by.

Марыя распавяла, што мноства паведамленняў да яе цяпер пачынаюцца са слоў «я б ніколі не паверыў, што буду рабіць тое, што раблю цяпер».

- Я б ніколі не паверыла, што буду запісваць паведамленні ў надзеі на тое, што іх паглядзяць тысячы людзей. Тата мне казаў: «Маша, табе трэба больш рабіць нешта ў медыйнай прасторы». Я крыху інтраверт, мне падабаюцца душэўныя кампаніі, вячоркі ў невялікім коле сяброў, гутаркі за гарбатай. Мне некамфортна рабіць публічныя заявы. Але, думаю, тата ўбачыў нешта ўва мне, чаго я сама не бачыла. Так і ў беларусах ён убачыў тое, што мы, магчыма, не бачылі. Гэта тая дабрыня і душэўнасць, гатоўнасць абараніць, дапамагчы сваім блізкім. Тую мужнасць і адвагу, каб змагацца за свае правы.

Марыя Бабарыка звярнула ўвагу на тое, што вакол справы яе бацькі і брата па-ранейшаму шмат таямніцаў.

- Чаму такія таямніцы? Чаму да таты і Эдзіка так доўга не пускалі адвакатаў, чаму на тэлевізіі гучаць абвінавачванні, паказваюць відэа допытаў, а адвакаты пазбаўленыя магчымасці хоць нешта адказаць? Маё меркаванне: гэтая сітуацыя паказвае страшэнную слабасць сістэмы, паказвае, як ёй страшна. Гэта паказвае на той хаос і бязладдзе, якія адбываюцца.

Марыя зачытала таксама некалькі цытат з лістоў Віктара Бабарыкі.

25 чэрвеня ў першым лісце ён піша словы падтрымкі і цытуе верш Канстанціна Сіманава «Сын артылерыста»: «Нічога страшнага не адбылося і не адбываецца. Усе жывыя і, спадзяюся, здаровыя. Чытайце Сіманава - «нішто нас у жыцці не можа выбіць з сядла».

5 ліпеня Віктар Бабарыка піша: Прывітанне ўсім, выдатна, што пачалі атрымліваць мае лісты. Вельмі сумую па СМС і сацыяльных камунікацыях, але не так моцна, каб хвалявацца. Прывітанні ад мяне ўсім, каго сустрэнеш у чэргах. Я выдатна разумею, што не ўсе яны хацелі тварыць гісторыю, але пападанне ў будучыя падручнікі - гэта дарагога вартае. Нічога няма вечнага і нязменнага. Як сказана ў выдатнай кнізе, мы не выбіраем час, у які нам жыць, але мы выбіраем шлях, якім ісці. Упэўнены, мы можам ганарыцца тым шляхам, па якім нам выпала ісці...

Марыя папрасіла прадаўжаць пісаць - і яе родным, і ўсім іншым палітвязням. І працытавала Джона Ленана.

- У канцы ўсё будзе добра! Калі ўсё дрэнна - гэта яшчэ не канец.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках