20 красавiка 2024, Субота, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прапанавалі правесці дэнамінацыю рубля

25
У Расеі прапанавалі правесці дэнамінацыю рубля

Расейскую валюту прапанавалі дэнамінаваць у 100 разоў.

Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра «Альпары» Аляксандр Разуваеў выступіў з ідэяй правядзення дэнамінацыі расейскай валюты ў 100 разоў, паведамілі «Ведомости».

Раней ЦБ заявіў, што аб'ём гатоўкі ў абарачэнні дасягнуў рэкорднага значэння 12,42 трыльёна рублёў. Паводле інфармацыі рэгулятара, за мінулы месяц гэтая сума павялічылася на 3,5 адсоткі, піша ria.ru.

Са слоў Разуваева, дэнамінацыя дазволіць вярнуць у абарачэнне капейку, а курс даляра будзе складаць прыблізна 70 капеек. Экспэрт мяркуе, што гэта дапаможа ўмацаваць давер да расейскай валюты.

Сам рост грашовай масы ў абарачэнні ён патлумачыў выплатамі неафіцыйнага заробку платы, які атрымліваюць некаторыя расейцы.

Дырэктар Інстытута эканомікі Расейскай акадэміі навук Руслан Грынберг у каментары НСН выказаўся супраць прапановы Разуваева. Ён мяркуе, што дэнамінацыя можа справакаваць паніку ў насельніцтва, бо такія захады часцяком прымаюцца ва ўмовах імклівага абясцэньвання валюты.

Не знайшла водгуку прапанова Разуваева і ў фінансавага экспэрта Антона Шабанава.

«Дэнамінацыя ні да чаго не прывядзе. У нас, напрыклад, цяпер ёсць 50 рублёў, адрэжам два нулі - будзе 50 капеек. Мы ўжо перажывалі такое ў 90-я, калі проста мяняліся цэннікі. Былі цэннікі з «доўгімі» нулямі. І былі цэннікі з «меншымі» нулямі. Нічога ў гэтым страшнага не было. Дэнамінацыя адбываецца звычайна пасля гіперінфляцыі, якая ў тым ліку была і ў Расеі, каб абрэзаць лішнія нулі. Цяпер гіперінфляцыі няма, таму няма сэнсу ў дэнамінацыі», - прыводзіць словы Шабанава «Вечерняя Москва».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што рост гатоўкі ў абарачэнні - не выключна расейская, але агульнасусветная рыса на фоне пандэміі.

Супраць дэнамінацыі таксама выступіла і галоўная эканамістка «Альфа-банка» Наталля Арлова. У каментары RNS яна адзначыла, што ўсе грашовыя рэформы ствараюць стрэс для насельніцтва. Арлова дадала, што дэнамінацыя таксама негатыўна адаб'ецца на таргетаванні інфляцыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках