Атмасферныя франты накрылі Беларусь
- 10.07.2020, 10:53
- 15,137
Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
Раніцай і ўдзень на большай частцы краіны будуць гаспадарыць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, паведамляюць naviny.by.
Чакаецца воблачна з праясненнямі. У большасці раёнаў пройдуць дажджы (месцамі прагрымяць навальніцы).
Вецер паўднёвы парывісты, месцамі моцны парывісты.
Берасце +26.. +28°C (імавернасць ападкаў 70-80%, магчымыя навальніцы);
Віцебск +20.. +22°C (імавернасць ападкаў 80-90%, магчыма навальніца);
Гомель +25.. +27°C (без ападкаў);
Гародня +23.. +25°C (імавернасць ападкаў 80-90%, магчыма навальніца);
Магілёў +22.. +24°C (імавернасць ападкаў 30-40%);
Менск +21.. +23°C (імавернасць ападкаў 80-90%, магчыма навальніца).
З-за неспрыяльных з'яў надвор'я абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.